шэ́льфавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шэ́льфавы шэ́льфавая шэ́льфавае шэ́льфавыя
Р. шэ́льфавага шэ́льфавай
шэ́льфавае
шэ́льфавага шэ́льфавых
Д. шэ́льфаваму шэ́льфавай шэ́льфаваму шэ́льфавым
В. шэ́льфавы (неадуш.)
шэ́льфавага (адуш.)
шэ́льфавую шэ́льфавае шэ́льфавыя (неадуш.)
шэ́льфавых (адуш.)
Т. шэ́льфавым шэ́льфавай
шэ́льфаваю
шэ́льфавым шэ́льфавымі
М. шэ́льфавым шэ́льфавай шэ́льфавым шэ́льфавых

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шэльф, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбярэжная мелкаводная частка акіяна вакол мацерыка (з глыбінямі да 200 м).

Кантынентальны ш.

|| прым. шэ́льфавы, -ая, -ае.

Шэльфавая зона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэльфавы ледавік

т. 18, кн. 1, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Роса шэльфавы ледавік

т. 13, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Фільхнера шэльфавы ледавік

т. 16, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Шэклтана шэльфавы ледавік

т. 18, кн. 1, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Эймеры шэльфавы ледавік

т. 18, кн. 1, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́РСЕНА ШЭ́ЛЬФАВЫ ЛЕДАВІ́К

(Larsen Shelf Ice),

адзін з найбуйнейшых шэльфавых ледавікоў у Зах. Антаркгыдзе. Утварае ўсх. ледзяны бераг Антарктычнага п-ва (прыморская паласа ўсх. берага Зямлі Грэяма) даўж. больш за 800 км, шыр. каля 200 км. Пл. каля 86 тыс. км2. Таўшчыня лёду 150—500 м. Круглы год блакіраваны дрэйфуючымі крыгамі Уэдэла мора. Адкрыты ў 1893 нарвежскай экспедыцыяй К.Ларсена, названы ў яго гонар.

т. 9, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХО́ДНІ ШЭ́ЛЬФАВЫ ЛЕДАВІ́К

(West Ice Shell),

адзін з буйнейшых шэльфавых ледавікоў Усх. Антарктыды. На Пн і У абмываецца м. Дэйвіса, на Зм. Садружнасці. Адкрыты ням. экспедыцыяй Э.Дрыгальскага у 1901—03, дэталёва абследаваны сав. антарктычнай экспедыцыяй у 1957—60. Пл. каля 36 тыс. км1. Працягласць з З на У 580 км, з Пд на Пн 65—95 км, таўшчыня лёду 100—580 м. У 1960-я г. адбылося значнае скарачэнне плошчы ледавіка ў выніку разбурэння яго паўн. часткі.

т. 7, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шельфовый шэ́льфавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)