Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шы́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад шыць.
2.узнач.прым. Зроблены, выраблены шыццём; сшыты. Ты вострым плугам Рэзаў дзірваны. Насіў з дзяругі Шытыя штаны.Куляшоў.З гэтай простай прапановай нельга было не згадзіцца, асабліва калі прыняць пад увагу лёгкасць шытых чоўнаў.Маўр.
•••
Не лыкам шыты — пра чалавека, не пазбаўленага здольнасцей, ведаў, умення трымаць сябе і пад.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
szyty
szyt|y
шыты;
obuwie ~е — шыты абутак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
sewn
[soʊn]
v., p.p. of sew
шы́ты, пашы́ты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
лы́ка, ‑а, н.
Луб з карой маладых лісцевых дрэў (пераважна ліпы); палоска такога лубу з карой. Драць лыка. □ Бацька з адменнага лыка Лапці малым нам пляце; Цень з барадою вялікай Лёг ад яго на куце.Смагаровіч.
•••
Лыка не вяжагл. вязаць.
Не лыкам шытыгл.шыты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плахо́тка ’андарак не шыты, а з цэлага кавалка падвязаны’ (гом., Шн.). З пярхота < плахта i̯ (гл.) і суф. ‑ька.