паветраныя масы, якія фарміруюцца ў сярэдніх і субпалярных шыротах мацерыкоў і акіянаў. Бывае марскога і кантынент. паходжання. На Беларусі пераважае марское У.ш.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ПЕРАНО́С ПАВЕ́ТРАНЫХ МАС,
пераважаючы перанос паветра з захаду на ўсход у трапасферы і стратасферы сярэдніх шырот. Абумоўлены мерыдыянальным паніжэннем т-ры і атм. ціску ад субтропікаў (дзе пераважаюць вобласці павышанага атм. ціску) да палярных шырот і адхіляючай дзейнасцю Карыяліса сілы. Зона гэтага пераносу вызначаецца інтэнсіўнай цыкланічнай дзейнасцю. З ім на тэр. Беларусі звязаны адлігі і выпадзенне ападкаў зімой, халоднае дажджлівае надвор’е летам. Гл. таксама Цыркуляцыя атмасферы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
змакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў мокрым, намок. Грыша Лазовіч абняў [Соніну] галаву і прытуліў да сваіх грудзей. Цалаваў яе змакрэлыя вочы...Пестрак.Радыст з Беларусі, змакрэлы ад поту, лавіў галасы незнаёмых шырот.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТРАПІ́ЧНАЕ ПАВЕ́ТРА,
паветраныя масы, якія фарміруюцца на працягу года ў трапічных і субтрапічных шыротах, а таксама летам у кантынент. раёнах, на Пд умераных шырот (Пд Еўропы, Казахстан, Сярэдняя Азія і інш.). Узаемадзейнічае з умераных шырот паветрам, ад якога аддзелена палярным фронтам, і з экватарыяльным паветрам, ад якога аддзелена ўнутрытрапічнай зонай канвергенцыі. Кантынент. Т.п. вызначаецца вельмі высокімі летнімі т-рамі, нізкай адноснай вільготнасцю, няўстойлівай стратыфікацыяй і значнай запыленасцю. Марское Т.п. адрозніваецца адносна высокай т-рай, вял. вільготнасцю і ўстойлівай стратыфікацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПІ́ЧНЫ ЦЫКЛО́Н, трапічны ўраган,
магутны атмасферны віхор у трапічных шыротах. Узнікае паміж 5—20°паўн. і паўд.шырот і рухаецца ў пасатным патоку на З (ПнЗ у Паўн. і ПдЗ у Паўд. паўшар’ях). У параўнанні з цыклонамі ўмераных шырот адрозніваецца меншымі памерамі (да 300—400 км) і значна большымі барычнымі градыентамі, выключна моцнымі вятрамі (да 70 м/с, у парывах больш за 100 м/с). Суправаджаецца катастрафічнымі ліўневымі ападкамі і навальніцамі, выклікае моцнае хваляванне на моры і разбурэнні ў прыбярэжных раёнах. Унутр.ч. Т.ц. называюць вокам буры. Штогод на Зямлі адзначаюць 70—80 Т.ц. Каля берагоў Усх. Азіі наз.тайфунамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЗКІЯ ШЫРО́ТЫ,
умоўная назва зоны на паверхні зямнога шара, размешчанай паміж 40°паўн. ш. і той жа шыратой Паўд. паўшар’я; агульная назва трапічных і субтрапічных шырот.