шы́нны
прыметнік, адносны
	
		
			|  | адз. | мн. | 
		
			| м. | ж. | н. | - | 
	
	
		
			| Н. | шы́нны | шы́нная | шы́ннае | шы́нныя | 
		
			| Р. | шы́ннага | шы́ннай шы́ннае
 | шы́ннага | шы́нных | 
		
			| Д. | шы́ннаму | шы́ннай | шы́ннаму | шы́нным | 
		
			| В. | шы́нны (неадуш.) шы́ннага (адуш.)
 | шы́нную | шы́ннае | шы́нныя (неадуш.) шы́нных (адуш.)
 | 
		
			| Т. | шы́нным | шы́ннай шы́ннаю
 | шы́нным | шы́ннымі | 
		
			| М. | шы́нным | шы́ннай | шы́нным | шы́нных | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		piskunou2012,
		prym2009,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
шы́нны в разн. знач. ши́нный
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
шы́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шыны (у 1, 2 знач.); прызначаны для вырабу шын. Завод будуюць людзі шынны. Смагаровіч.
2. Спец. Які мае адносіны да шыны (у 3 знач.), робіцца, накладваецца з дапамогай шын. Шынная павязка.
3. Спец. Які складаецца з шын (у 4 знач.). Шынная магістраль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
шы́на, -ы, мн. -ы, шын, ж.
1. Гумавы або металічны абруч на вобадзе кола.
2. Цвёрдая накладная павязка на месцы пералому ці іншага пашкоджання для забеспячэння нерухомасці пашкоджаных частак цела.
Узяць у шыны нагу.
|| прым. шы́нны, -ая, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
БАБРУ́ЙСКІ ШЫ́ННЫ КАМБІНА́Т,
гл. Беларускі шынны камбінат.
т. 2, с. 193
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
БЕЛАРУ́СКІ ШЫ́ННЫ КАМБІНА́Т,
«Белшына». Створаны ў 1972 у г. Бабруйск. З 1976 ВА «Бабруйскшына», з 1992 «Белшына». Дзейнічаюць з-ды: механічны (з 1971), буйнагабарытных шын (з 1972), масавых шын (з 1976), звышбуйнагабарытных шын (з 1985).
Выпускае прадукцыю 95 найменняў, асн. (1995): шыны для легкавых, грузавых і велікагрузных аўтамабіляў, для аўтобусаў, тралейбусаў, пад’ёмна-трансп. і буд.-дарожных машын, трактароў і с.-г. тэхнікі, нестандартызаванае абсталяванне для шыннай вытв-сці. Шыны пастаўляюцца ў краіны СНД, Вялікабрытанію, Данію, Швецыю, ЗША і інш.
т. 2, с. 462
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
ши́нный шы́нны;
ши́нный заво́д шы́нны заво́д.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
покры́шечный пакры́шачны, шы́нны; по́крывачны; см. покры́шка 2;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
АЮТХА́Я,
Аютыя (афіц. Пра-Накхон-Сі-Аютхая), горад у Тайландзе, у дэльце р. Менам-Чао-Прая, на востраве, перасечаным каналамі. Адм. ц. правінцыі Аютхая. Засн. ў 1350. 59 тыс. ж. (1985). Гандл.-трансп. цэнтр с.-г. раёна (рыс, кукуруза, тытунь). Харч. прам-сць. Шынны з-д. Цэнтр маст. рамёстваў: вырабы з серабра, разьба па дрэве і інш. Турызм. Да 1767 сталіца тайскай дзяржавы Аютыя. Музей. Руіны палацаў, будыйскіх храмаў 14—18 ст.
т. 2, с. 176
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)