Шыловіч Г. У. 11/388; 12/583

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шыловіч Георгій Уладзіміравіч

т. 18, кн. 1, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыско́к, ‑у, м.

Невялікі скачок; падскок. Слава падхапіў кацялок і з прыскокам пабег да вады. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фехтава́льшчык, ‑а, м.

Той, хто фехтуе, займаецца фехтаваннем. На фотаздымках і малюнках.. [Паўліку] даводзілася бачыць фехтавальшчыкаў. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грува́сткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі вялікі, грузны, масіўны. Першыя радыёпрыёмнікі былі з ладны чамадан, вялікія і грувасткія. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; зак., каго-што.

Зрабіць кудлатым; растрапаць. Шалёны вецер расхрыстаў [Казіку] сарочку, ускудлаціў валасы. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лыжня́, ‑і, ж.

След, пракладзены лыжамі. Коля збочвае з дарогі і па пракладзенай лыжні ідзе да ракі. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удалечыні́, прысл.

На значнай адлегласці, далёка. Дзесьці ўдалечыні цямнее зубчасты грэбень лесу. Шыловіч. Удалечыні бліснуў промень пражэктара. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шашы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ігрок у шашкі. Усіх шашыстаў дзіцячага дома выклікаў на спаборніцтва Вора Клябанаў. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраво́з, ‑а, м.

Лакаматыў з электрычным рухавіком. — Мы замяняем паравозы больш дужымі сталёвымі коньмі — цеплавозамі і электравозамі. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)