штурха́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. штурха́ль штурхалі́
Р. штурхаля́ штурхалёў
Д. штурхалю́ штурхаля́м
В. штурха́ль штурхалі́
Т. штурхалём штурхаля́мі
М. штурхалі́ штурхаля́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

штурха́ль, -ля́ м., разг., см. штурхане́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штурхане́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м. і штурха́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (разм.).

Кароткі, моцны, рэзкі ўдар.

Надаваць штурханцоў (штурхалёў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штурха́ль, ‑я, м.

Разм. Тое, што і штурханец. Амаль імгненна перасіліўшы разгубленасць, ён [Віктар] непрыкметна дае мне штурхаля, падсоўвае скрынку да Зіны. Савіцкі. Адзін раз такога даў штурхаля [вотчым], што Піліпка ледзь аддыхаўся. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́хмалка груб. ‘твар’: даць у тухмалку (мёрск., ЖНС; Рэг. сл. Віц.). Няясна; пачатак слова падобны да рус. смал. ту́хман ‘удар рукой, тумак’, ту́хманка ‘тс’, ярасл. задаць ту́хманку ‘пабіць’, цвяр. дать ту́хменку ‘стукнуць’ (СРНГ), што, магчыма, сведчыць пра другасны характар семантыкі беларускага слова. Відаць, вытворнае ад ту́хаць ‘стукаць, тупаць’ (гл.) праз прамежкавую форму *тухма (тухаць), аналагічна да рус. тукма́нка ‘ўдар кулаком’, якое Фасмер (4, 117) прапануе выводзіць з ту́каць ‘стукаць’, адначасова ставячы пад сумненне мажлівасць кантамінацыі з токмач, тукмач ‘удар кулаком’, ‘калатуша’, што тлумачыць другую частку слова; паводле Анікіна (561), хутчэй кантамінацыя з тумак ‘удар кулаком’. Параўн. тухляк1штурхаль, штуршок’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)