штурмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак., каго-што.

Рабіць штурм чаго-н.

Ш. варожыя ўмацаванні.

|| наз. штурмава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штурмава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. штурму́ю штурму́ем
2-я ас. штурму́еш штурму́еце
3-я ас. штурму́е штурму́юць
Прошлы час
м. штурмава́ў штурмава́лі
ж. штурмава́ла
н. штурмава́ла
Загадны лад
2-я ас. штурму́й штурму́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час штурму́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

штурмава́ць несов., в разн. знач. штурмова́ть;

ш. крэ́пасць — штурмова́ть кре́пость;

ш. непрысту́пныя го́ры — штурмова́ть непристу́пные го́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., каго-што.

1. Рабіць, праводзіць штурм (у 1 знач.). Барашкін быў ва ўдарнай групе, і гэтая група першай штурмавала варожыя ўмацаванні. Савіцкі. У сям’і павага ў нас мужчынам: Дзед тапіў дзянікінцаў у Доне; Бацька ўзводзіў горад на Амуры, Брат старэйшы штурмаваў Берлін. Гілевіч. // перан. Праводзіць актыўныя, рашучыя дзеянні для авалодання чым‑н., асваення чаго‑н. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя дала ў рукі чалавека магутныя сілы: ён пранік у глыбіню атамнага ядра, пачаў штурмаваць касмічныя далі. «Звязда». Каб штурмаваць нямую вышыню, Бывае мала аднаго імкнення. Грачанікаў. // перан. Працаваць з празмерная паспешнасцю, каб нагнаць упушчанае. Не знае адпачынку, зморы Калгаснікаў ліхая раць, Калі з упартасцю, напорам Прарыў выходзім штурмаваць. Чарот. // перан. Актыўна паступаць, старанна, настойліва вывучаць з мэтай дабіцца жаданых вынікаў. Не шмат застаецца таварышаў-сведак, Што разам з табой [ветэран] стары свет штурмавалі. Чарнушэвіч. Вось ён, гулкі, шырокі ганак [школы], і дзве пары калон сасновых, хлопцы тут, пасля кніг-чытанак, штурмавалі навук асновы. Русецкі.

2. Разм. Асаджваць, акружаць каго‑, што‑н. бязладным, неарганізаваным натоўпам. Улетку мінулага года масквічы літаральна штурмавалі касу тэатра імя Вахтангава. «ЛіМ». Вялікі натоўп штурмаваў вагоны. Ус. // перан. Настойліва дабівацца чаго‑н. Радня Пахомава не траціць часу, Адміністрацыю саўгаса Штурмуюць грамадой на ўсе лады. Корбан.

3. Лятаючы на малой вышыні, бамбіць і расстрэльваць з самалёта сілы праціўніка. Прылятаюць яны [знішчальнікі] штурмаваць, Зніштажаць лютых ворагаў смела. Танк. [Пішчыкаў:] — Калі ляталі штурмаваць нямецкія аэрадромы? [Хукін:] — Летась вясною часта, ляталі на Бранск. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурмава́ць вайск. stürmen vt, erstürmen vt (тс. перан.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

штурмава́ць

(ням. stürmen)

1) праводзіць штурм 1;

2) перан. рашуча дзейнічаць з мэтай дабіцца жаданых вынікаў (напр. ш. горную вяршыню).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

штурмова́ть несов., прям., перен. штурмава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штурмава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. да штурмаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурмава́цца несов., страд. штурмова́ться; см. штурмава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штурмо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. штурмаваць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)