Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
штры́фельI, -фля м. ла́цкан
штры́фельII, -лю разг. (сорт яблок) штре́йфлинг
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Штрыфель, гл. Асенні паласаты
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
штры́фель, ‑фля, м.
Адварот на грудной частцы верхняга адзення. На штрыфлі.. [Макаравага] пінжака гарэла Залатая Зорка Героя.Сабаленка.[Вераніка] паправіла на штрыфлі Славінага пінжака значок «Юны варашылаўскі стралок».Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штрыфель, кляпа, лацкан
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ла́цканм., см.штры́фель
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́цканштры́фель, -фля м., ла́цкан, -на м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Стры́флік ‘накладка на прарэх кашулі’ (Мат. Гом., Інстр. 2). Праз польск.strefa ‘паласа, пояс, слой’, больш новае sztryple з ням.Streifen ‘паласа’; аб польскім слове гл. Брукнер, 518. Параўн. штрыфель (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСЕ́ННІ ПАЛАСА́ТЫ, штрэйфлінг, штрыфель,
старадаўні асенні сорт яблыні. Належыць да зах.-еўрап. групы сартоў. Паходжанне невядома. Упершыню апісаны ў пач. 17 ст. Вельмі пашырыўся ў сярэдняй паласе Расіі, Прыбалтыцы, на Украіне. На Беларусі раянаваны ва ўсіх садовых зонах.
Дрэва моцнарослае, утварае высокашарападобную крону. Зімаўстойлівасць высокая. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы. Плоданашэнне пачынае на 9—13-ы год. Высокаўраджайны. Плады буйныя (100—120 г), злёгку рабрыстыя, тупаканічныя, крыху сціснутыя з трох бакоў, зеленавата-жаўтаватыя з кармінавым румянцам у выглядзе палос і штрыхоў, выспяваюць у 2-й пал. верасня і могуць захоўвацца да лістапада. Мякаць кісла-салодкая, духмяная. Плады спажываюць пераважна свежыя, гатуюць варэнне.