шро́тавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шро́тавы шро́тавая шро́тавае шро́тавыя
Р. шро́тавага шро́тавай
шро́тавае
шро́тавага шро́тавых
Д. шро́таваму шро́тавай шро́таваму шро́тавым
В. шро́тавы (неадуш.)
шро́тавага (адуш.)
шро́тавую шро́тавае шро́тавыя (неадуш.)
шро́тавых (адуш.)
Т. шро́тавым шро́тавай
шро́таваю
шро́тавым шро́тавымі
М. шро́тавым шро́тавай шро́тавым шро́тавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шро́тавы дробово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шро́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шроту (у 1 знач.). Шротавы зарад. // Прызначаны для стральбы шротам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шрот, -у, М шро́це, м., зб.

Дробныя свінцовыя шарыкі для стральбы з паляўнічай стрэльбы.

|| прым. шро́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шротавы эфект

т. 17, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дробово́й шро́тавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАТРО́Н (франц. patron, ням. Patrone),

1) у металаапрацоўцы — прыстасаванне для замацавання загатовак або інструментаў на металарэзных станках. Бываюць мех., эл.-магн., гідраўлічныя, пнеўматычныя, гідрапластавыя; 2-, 3-, 4-кулачковыя, цангавыя.

2) У электра- і святлатэхніцы — прыстасаванне для мацавання крыніцы выпрамянення (напр., лямпы напальвання) і забеспячэння яе эл. сілкаваннем.

3) У ваеннай справе — від боепрыпасаў стралковай зброі і малакаліберных (да 75 мм) пушак (гармат), у якіх куля (снарад), парахавы зарад і сродак запальвання (капсуль, капсульная ўтулка) аб’яднаны з дапамогай гільзы. Па прызначэнні падзяляюцца на баявыя і дапаможныя (напр., халастыя, для выпрабавання зброі). У залежнасці ад віду зброі бываюць пісталетныя, рэвальверныя, вінтовачныя, артыл., для паляўнічых ружжаў і інш. Распрацаваны т.зв. бязгільзавы П.

Патроны электрычныя: а — разьбовы (1 і 2 — часткі, якія скручваюцца; 3 — спружынны ўкладыш з кантактамі; 4 — цокаль лямпы з цэнтральным кантактам); б — баянетныя з адным і двума рухомымі кантактамі.
Шротавы патрон 12-га калібру: 1 — пластыкавы корпус гільзы; 2 — стальны шрот; 3 — кантэйнер; 4 — парахавы зарад; 5 — капсуль; 6 — пластыкавы пыж; 7 — латунная аснова гільзы.
Да арт. Патрон: а — 9-мм ПМ (ПММ) для пісталета Макарава; б — 5,45-мм для аўтаматычнай зброі Калашнікава; в — 7,62-мм для штатнага боепрыпаса НАТО (1 — куля; 2 — гільза; 3 — парахавы зарад; 4 — капсуль-запальнік).

т. 12, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)