шпоначнае злучэнне

т. 17, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шпо́начны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шпо́начны шпо́начная шпо́начнае шпо́начныя
Р. шпо́начнага шпо́начнай
шпо́начнае
шпо́начнага шпо́начных
Д. шпо́начнаму шпо́начнай шпо́начнаму шпо́начным
В. шпо́начны (неадуш.)
шпо́начнага (адуш.)
шпо́начную шпо́начнае шпо́начныя (неадуш.)
шпо́начных (адуш.)
Т. шпо́начным шпо́начнай
шпо́начнаю
шпо́начным шпо́начнымі
М. шпо́начным шпо́начнай шпо́начным шпо́начных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шпо́начны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да шпонкі; прызначаны для шпонкі. Шпоначная канаўка. // Звязаны з прымяненнем, выкарыстаннем шпонкі. Шпоначнае злучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗЛУЧЭ́ННІ ў тэхніцы,

сувязі дэталей у вузлах машын, механізмаў, прылад, буд. канструкцый. Бываюць нерухомыя і рухомыя (пераважна ў машынах, вызначаюцца іх кінематыкай, напр., вал у падшыпніку). Нерухомыя З. падзяляюцца на раздымныя (дапускаюць паўторную зборку і разборку дэталей без іх пашкоджання і разбурэння) і нераздымныя (без магчымасці іх разборкі).

Да раздымных З. адносяцца: вінтавыя злучэнні, балтавыя, зубчастыя (шліцавыя), клемавыя, шпоначныя, баянетныя (гл. Баянет), З. штыфтамі і інш.; да нераздымных — зварныя злучэнні, заклёпачныя злучэнні, паяныя, прэсавыя, зробленыя вальцаваннем, скруткай, камбінаваныя. Асн. З. ў стальных канструкцыях — зварныя (найб. пашыраны), заклёпачныя і балтавыя; у драўляных — на ўрубках, шпонках, нагелях, балтах, шрубах, цвіках, клямарах, клеях; у зборных жалезабетонных канструкцыях — пераважна зварныя (зварваюцца выпускі арматуры або закладных дэталей з наступным заманалічваннем бетонам), часам балтавыя. З. шырока выкарыстоўваюцца ў прылада- і машынабудаванні, прамысл. і грамадз. буд-ве і інш.

Злучэнні дэталей і канструкцый: 1 — балтовае; 2 — шпоначнае; 3 — шліцавае (зубчастае); 4 — зварное; 5 — заклёпачнае; 6 — шрубамі.

т. 7, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)