шпо́каць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Падаючы, стукаючыся аб што-н., утвараць кароткі глухі гук.

Жалуды шпокалі з дуба на дол.

|| аднакр. шпо́кнуць, -не; -ні.

|| наз. шпо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпо́каць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. шпо́кае шпо́каюць
Прошлы час
м. шпо́каў шпо́калі
ж. шпо́кала
н. шпо́кала
Дзеепрыслоўе
цяп. час шпо́каючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шпо́каць несов., разг.

1. хло́пать;

2. ло́паться;

1, 2 см. шпо́кнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпо́каць, ‑ае; незак.

Разм. Падаючы, стукаючыся аб што‑н., утвараць кароткі глухі гук. І жалуды, што ападалі з дубоў, часта шпокалі на дол — гэта таксама запомнілася Лугавому. Даніленка. Бывала, калі ўсе [залатыя яблыкі] зараз паспеюць І шпокаць, спелыя, пачнуць на грады — Звон залаты стаіць на ўсю краіну. Сіпакоў. Тут-там абрываліся і гулка шпокалі па лапушыстай лістоце арэшніку кроплі расы. Калодзежны. // Разрывацца (пра кулі). Нават чуваць было, як шпокалі аб зямлю разрыўныя кулі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да шпокаць.

2. каго. Разм. Забіць, застрэліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плёска ’сляза’ (лельч., Мат. Гом.). Да пліска ’тс’, шпокаць (гл.) пры ад’ідэацыі слёзка ’слязінка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зашпо́каць

‘пачаць шпокаць - падаючы, стукаючыся аб што-небудзь, утвараць кароткі глухі гук’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашпо́каю зашпо́каем
2-я ас. зашпо́каеш зашпо́каеце
3-я ас. зашпо́кае зашпо́каюць
Прошлы час
м. зашпо́каў зашпо́калі
ж. зашпо́кала
н. зашпо́кала
Загадны лад
2-я ас. зашпо́кай зашпо́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашпо́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)