шо́рхат, -у, М -хаце, м.

Глухі гук, шум ад руху, трэння, лёгкага дакранання.

Ш. лісця.

Ш. ног.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шо́рхат

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. шо́рхат
Р. шо́рхату
Д. шо́рхату
В. шо́рхат
Т. шо́рхатам
М. шо́рхаце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шо́рхат, -ту м. ша́рканье ср.; шурша́ние ср.; шо́рох

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шо́рхат, ‑у, М ‑хаце, м.

Глухі гук, шум, шорганне ад руху, трэння, лёгкага дакранання да чаго‑н. Шорхатам апалых пачарнелых лісцяў поўніўся двор. Шыловіч. Конь тупаў ззаду — паныла і мерна, нібы ўслухоўваўся ў слабы шорхат босых хлапечых ног. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шархаце́ць, -хачу́, -хаці́ш, -хаці́ць; -хаці́м, -хаціце́, -хаця́ць; -хаці́; незак. (разм.).

Утвараць шорхат, шум, шапацець.

Пад нагамі шархаціць кара.

|| наз. шархаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашархаце́ць

‘утварыць шорхат

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прашархачу́ прашархаці́м
2-я ас. прашархаці́ш прашархаціце́
3-я ас. прашархаці́ць прашархаця́ць
Прошлы час
м. прашархаце́ў прашархаце́лі
ж. прашархаце́ла
н. прашархаце́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час прашархаце́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

неўтаймо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і неўтаймаваны. Шорхат снегу па вокнах, манатоннае завыванне ветру ўрэшце адагналі неўтаймоўныя думкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шархаткі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Які ўтварае шорхат, шуміць, шапоча. Урэшце з кустоў вылезлі цьмяныя постаці ў шархаткіх плашч-палатках. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скро́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Скрэбці. Скробаць лапатай.

2. Рабіць шорхат трэннем; шаркаць. Скробаючы ботамі, у пакой увайшоў меншы сын Варанкевіча, хлопчык гадоў дзевяці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шархаце́ць, ‑хачу, ‑хаціш, ‑хаціць; незак.

Разм. Утвараць шорхат, шум, шапацець пад уздзеяннем чаго‑н. Гумавыя колы шархацяць па жвіры. Шарахоўскі. Рэня змоўкла, і ў гэтай няёмкай цішы чуваць было, як шархаціць пад яе далонькай шурпатая кара, па якой яна раз-пораз праводзіла рукой. Лецка. Ля возера гусціўся чарот. Карычневыя яго мяцёлкі ціха пагойдваліся на ветры, а вузкія лісцікі шархацелі адзін аб адзін, і здавалася, быццам чарот некаму скардзіцца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)