шны́парыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

1. Заглядваць у розныя месцы, шукаючы, высочваючы каго-, што-н.

Ш. па кладоўках.

2. Хадзіць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках.

Па вуліцы шныпарыць дзетвара.

|| наз. шны́паранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шны́парыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шны́пару шны́парым
2-я ас. шны́парыш шны́парыце
3-я ас. шны́парыць шны́параць
Прошлы час
м. шны́парыў шны́парылі
ж. шны́парыла
н. шны́парыла
Загадны лад
2-я ас. шны́пары шны́парыце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шны́парачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шны́парыць несов., прост. ша́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шны́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм.

1. Заходзіць, забягаць, заглядваць у розныя месцы, шукаючы, высочваючы каго‑, што‑н. Толькі там, на востраве, і адседжваліся падпольшчыкі, пакуль карнікі шныпарылі па лесе. Новікаў. Дыспетчар у цемры, дыспетчар шныпарыць па кладоўках, шукае газавай лямпы. Шынклер.

2. Хадзіць, бегаць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках. Каця ўздыхнула і села на лаўцы перад домам, але хутка змушана была ўстаць: міма шныпарылі хлапчукі і з цікаўнасцю пазіралі на яе. Лось. [У вадзе], як прывіды, плаваюць водарасці, мільгаюць маляўкі, варушацца на дне ракавінкі, шныпараць жукі. Асіпенка.

•••

Шныпарыць вачамі — хутка пераводзіць позірк з аднаго прадмета на другі, выглядваць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шны́парыць разм. hin- und hrlaufen vi (s), sich hermtreiben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шны́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

1. Тое, што і шнарыць.

2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.).

|| наз. шны́ранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашны́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Пачаць шныпарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шныря́ть несов., разг. шна́рыць, шны́рыць, шны́парыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шны́рыць гл. шнарыць, шныпарыць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Перашны́харыць (піряшныхыріць) ’абшукаць хутка і старанна’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і шныпарыць* якое, відаць, у выніку кантамінацыі лексем нюхаць і um тарыць/ шныпарыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)