Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цемраша́л, ‑а, м.
Носьбіт рэакцыйнай, варожай прагрэсу і культуры ідэалогіі; рэакцыянер. Сярэдневяковыя цемрашалы. □ Гітлераўскія цемрашалы смерцю пакаралі дзяцей мужнага чалавека, камбрыга партызанскага злучэння на Віцебшчыне Міная Піліпавіча Шмырова.Бялевіч.Цемрашалы настойліва ўбівалі ў галовы сваіх ахвяр: несупраціўленне злу, нянавісць да зброі, свяшчэннасць і непарушнасць законаў секты.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГВО́ЗДЗІКАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.11.1951, г. Віцебск),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў манум. і станковай пластыцы. Сярод манум. твораў помнікі Героям Сав. Саюза А.Углоўскаму (1978), М.Сільніцкаму (1981), мемар. ансамбль, прысвечаны дзецям М.П.Шмырова (1984), помнікі мастакам М.Шагалу (1992) і І.Хруцкаму (1996), нар.арт. Беларусі Г.Дубаву (1996). Аўтар станковых кампазіцый: «Партрэт бацькі» (1975), трыпціх «Нараджэнне палёту» (1980), «Рэпін у Здраўневе» (1987) і інш. Творы вылучаюцца завершанасцю і лаканізмам, выразнай рытмікай, пластычнай мадэліроўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ВІЧ Пётр (Іштван) Максавіч (н. 5.9.1918, г. Цёрэксентміклаш, Венгрыя). бел. мастак. З 1926 у Віцебску. Вучыўся ў майстэрні Ю.Пэна. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працуе ў розных жанрах алейнага жывапісу. Аўтар жанравых кампазіцый «Мары» (1959),
«Заложнікі» (1960), «Станаўленне савецкай улады ў Віцебску» (1968), «Дзеці Міная» (1978); партрэтаў «Дзяўчынка ў блакітным» (1948), нар.арт. Беларусі А.Радзялоўскай (1948), М.Звездачотава, П.Малчанава (абодва 1949), «Маці» (1950), М.Шмырова (1952), А.Ільінскага (1953), «Сын» (1954), В.Харужай (1961), жонкі (1959. 1962), «Беларускі Сусанін (М.Пасманаў)» (1968), «Алёнка» (1982), «Унук Пецька» (1990). аўтапартрэтаў (1947, 1948, 1988): пейзажаў «Каўказ» (1952), «Лужаснянка» (1983), «Астравы на Лучосе» (1990), «Лета» (1996). «Світанак над возерам» (1997), «Багна» (1998); нацюрмортаў. Творам уласцівы глыбокі псіхалагізм і эмац. ўзнёсласць вобразаў, дакладнасць у перадачы натурнага колеру, пластычная выразнасць формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХАРАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 18.11.1916, в. Задзетуні Віцебскага р-на),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938). Працуе ў жанрах партрэта, тэматычнай карціны. Творы вызначаюцца манументальнасцю вобразаў, абагульненасцю пластычнай трактоўкі форм, графічнасцю, дэкаратыўнасцю колеру. Стварыў галерэю партрэтаў знакамітых людзей Віцебшчыны: Герояў Сав. Саюза К.С.Заслонава (1946), Е.С.Зяньковай (1958), М.Ф.Сільніцкага (1964), В.З.Харужай (1965), З.М.Партновай (1969), М.П.Шмырова (1972), А.К.Гараўца (1975), І.П.Собалева (1977), А.Ф.Данукалава (1982), нар. артыста СССР Ф.Шмакава (1965), нар. артыстаў Беларусі М.Бялінскай (1952) і Г.Маркінай (1965), партызан, вучоных, перадавікоў вытв-сці, спартсменаў і інш. У тэматычных карцінах увасобіў сімвалічныя вобразы Вял.Айч. вайны: «У засценках гестапа» (1945), «Віцебшчына. Год 1941» (1974), «Маці (Хатынь)» (1978). Шэраг твораў прысвяціў рэвалюцыі 1917. Тэма стараж. гісторыі ў карцінах «Францыск Скарына» (1989), «Княгіня Вольга» (1991).
М.Л.Цыбульскі.
У.Кухараў. Бацька Мінай (Герой Савецкага Саюза М.П.Шмыроў). 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Іван Ціханавіч (22.2.1922, с. Галічча Вярхоўскага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 11.5.1993),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1983). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і ў манум.-дэкар. мастацтве. Яго творы вызначаюцца літ. характарам вобразнасці, публіцыстычнасцю, манументальнасцю і дэкаратыўнасцю жывапіснай мовы. Шмат твораў на ваен. тэму: «Сустрэча партызан з Чырвонай Арміяй» (1960), «Думы пра Радзіму» (1967), «Выхад з блакады» (1969, 1982), «Маці партызанская» (1979), «Заклік» (1982), «Прызыў» (1987), «1941. Мой пачатак» (1990), трыпціх «Край партызанскай славы» (1978). Аўтар партрэтаў Герояў Сав. Саюза Ц.П.Бумажкова, М.П.Шмырова, І.Д.Чарняхоўскага (усе 1981), П.М.Машэрава (1982), а таксама Я.Коласа (1993) і інш., карцін, прысвечаных мірнаму жыццю, пейзажаў. Выканаў манум. размалёўкі ў кінатэатры «Піянер» (з Я.Зайцавым) у Мінску, у Бел.НДІ аховы раслін у в. Прылукі Мінскага р-на (абедзве 1965), Палацы культуры ў в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. (1967) і інш.
Л.Ф.Салавей.
І.Ціханаў. Трыпціх «Край партызанскай славы». 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДО́РАЎ Фёдар Аляксандравіч (27.2. 1890, г.п. Мсцёра Вязнікаўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 4.3.1967),
расійскі і бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1944). Нар. мастак Расіі (1965). Чл.-кар.АМСССР (1950). Вучыўся ў Петраградскай АМ (1914—18). Арганізатар і дырэктар Мсцёрскага маст.-прамысл. вучылішча і маст. школы-камуны (1918—22). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1923). У 1948—62 рэктар Маскоўскага ін-та імя Сурыкава. У 1938—41 кіраўнік курсаў павышэння кваліфікацыі мастакоў у Мінску. Аўтар партрэтаў грамадскіх, паліт., ваен. дзеячаў (М.А.Сямашкі, 1924; Г.В.Чычэрына, 1926; Р.І.Пятроўскага, 1928; К.Я.Варашылава, 1933, 1963 і інш.), удзельнікаў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі (У.З.Царука, 1942; дзеда Талаша, 1943; П.К.Панамарэнкі, В.І.Казлова, І.Дз.Варвашэні, М.П.Шмырова, усе 1944; С.А.Каўпака, Р.Н.Мачульскага, абодва 1945; В.З.Каржа, 1947; К.П.Арлоўскага, 1956, і інш.), групавога партрэта «Героі Першай коннай арміі» (1938), тэматычных карцін «Свята 1 Мая ў сяле Колва. Комі АССР» (1927), «Магнітагорск. Будоўля камсамольскай домны» (1931), «Народны сход у Заходняй Беларусі» (1940), пейзажаў і нацюрмортаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАСЕ́НЯ Віктар Сазонавіч ( 14.8.1925, в. Пагост Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 3.6.2001),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). У 1960—69 гал. рэдактар маст.-экспертнай калегіі Мін-ва культуры Беларусі, у 1973—77 старшыня праўлення Бел. саюза мастакоў і сакратар Саюза мастакоў СССР. Сярод твораў галерэя партрэтаў вядомых людзей Беларусі: Герояў Сац. Працы М.К.Макарэвіч (1960), А.М.Громава (1980), Герояў Сав. Саюза В.З.Харужай (1965), М.П.Шмырова (1978), Р.Н.Мачульскага (1979), М.А.Кедышкі (1984), В.А.Тумара (1985), доктара мед. навук Л.С.Вялічкі (1983), нар. мастакоў Беларусі С.І.Селіханава (1982), П.В.Масленікава (1988), Я.А.Зайцава (1994), В.А.Грамыкі (1995); групавы партрэт «Ветэраны» (1985), серыя з 39 партрэтаў «Знатныя людзі Рагачоўскага раёна» (1992), «Памяць сэрца. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны С.А.Кунцэвіч» (2000). Аўтар тэматычных кампазіцый «Віхуры варожыя» (1979), «Калгасныя даяркі» (1982), «Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі» (1996); пейзажаў «Нёман» (1962), «Чэрвеньскія навальніцы» (1983), «Бярэзіна» (1984), «Над возерам» (1985), «Лясныя далі» (1992), «Перад навальніцай» (1998) і інш. Творы вылучаюцца дакладнасцю характарыстык, псіхал. напоўненасцю, духоўнай змястоўнасцю вобразаў, жывапісна-пластычнай гарманічнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАЦЫКЛЕ́ТНЫ СПОРТ,
спаборніцтвы ў яздзе на дарожных і спартыўных матацыклах; адзін з тэхн. відаў спорту. Праводзяцца для кожнага класа матацыклаў асобна. Уключае: шашэйныя лінейныя гонкі; шашэйна-кальцавыя гонкі па кальцавой трасе даўж. 3—4 км; мотакрос — гонкі па перасечанай мясцовасці па замкнёнай кальцавой трасе даўж. 1,5—2,5 км; матацыклетнае мнагабор’е — шматдзённыя спаборніцтвы па дарогах і бездарожжы; трэкавыя гонкі (спідвей) па гаравай або ледзяной дарожках стадыёна; іпадромныя гонкі па земляной дарожцы; фігурнае ваджэнне на пляцоўцы, абсталяванай штучнымі перашкодамі; заезды на ўстанаўленне рэкордаў; мотаралі. Да М.с. адносяць таксама мотабол, мотаарыентаванне. М.с. найб. пашыраны ў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Чэхіі, Швецыі і інш.Міжнар. федэрацыя мотаспорту (ФІМ) заснавана ў 1904.
Першыя спаборніцтвы, у якіх удзельнічалі матацыклы (разам з аўтамабілямі), адбыліся ў 1895 (Францыя). Упершыню шашэйная гонка праведзена ў 1907 у Вялікабрытаніі. там жа ў 1913 — спаборніцтвы па мотамнагабор’і; у 1907 у Паўд. Афрыцы — трэкавыя гонкі па гаравай дарожцы. З пач. 1920-х г. арганізаваны іпадромныя і з 1930-х г. — трэкавыя гонкі на лёдзе. Першыя афіц. мотагонкі ў Расіі адбыліся ў 1898, у СССР — у 1924. Чэмпіянаты свету праводзяцца: па мнагабор’і (з 1913), шашэйна-кальцавых гонках (1948), мотакросу (1957), па трэкавых гонках (1949 — гаравая і 1966 — ледзяная дарожкі).
На Беларусі М.с. пашыраны з 1930. Федэрацыя мотаспорту, мотакросу і велакросу Беларусі існуе з 1992, Федэрацыя матацыклістаў Беларусі — з 1997. Спартсмены Беларусі — чэмпіёны СССР — Э.Лявонаў (1960), А.Лук’янчык (1963), Л.Варановіч (1964), Г.Гладкі (1970). Праводзяцца чэмпіянаты Беларусі, мотакросы на прызы імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца, Герояў Савецкага Саюза Дз.І.Гарбунова, М.Ф.Гастэлы, К.С.Заслонава, Дз.М.Карбышава, М.П.Шмырова і інш.