шматразцо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шматразцо́вы шматразцо́вая шматразцо́вае шматразцо́выя
Р. шматразцо́вага шматразцо́вай
шматразцо́вае
шматразцо́вага шматразцо́вых
Д. шматразцо́ваму шматразцо́вай шматразцо́ваму шматразцо́вым
В. шматразцо́вы (неадуш.)
шматразцо́вага (адуш.)
шматразцо́вую шматразцо́вае шматразцо́выя (неадуш.)
шматразцо́вых (адуш.)
Т. шматразцо́вым шматразцо́вай
шматразцо́ваю
шматразцо́вым шматразцо́вымі
М. шматразцо́вым шматразцо́вай шматразцо́вым шматразцо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шматразцо́вы тех. многорезцо́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шматразцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае некалькі ці многа разцоў, рэжучых інструментаў (пра станкі, машыны, прыстасаванні). Шматразцовы фрэзерны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэ́за, ‑ы, ж.

1. Шматразцовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш. Фрэза круціцца настолькі хутка, што здаецца, нібы каля дэталі павісла лёгкае белае воблачка. Васілёнак.

2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы і пад. Дарожная фрэза.

[Ад фр. fraise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПІЛА́,

ручны або механізаваны (станочны) шматразцовы інструмент для распілоўвання (рэзкі) драўніны, металу, каменю і інш. матэрыялаў.

У дрэваапрацоўцы выкарыстоўваюць П.: ручныя (двухручныя) са свабодным палатном; лучковыя з нацягнутым палатном; нажоўкі, дыскавыя і ланцуговыя пілы; станочныя паласавыя, стужачныя, дыскавыя, цыліндрычныя, сферычныя і інш., якія выкарыстоўваюцца ў лесапільных рамах, круглапільных станках, стужачнапільных станках і інш. дрэварэзальных станках. Для рэзання металу існуюць П.: дыскавыя, у т. л. П. трэння — для размякчэння матэрыялу трэннем дыскам без зубоў і абразіўныя — для рэзання вярчальным абразіўным дыскам (гл. Абразіўны інструмент), нажовачныя і стужачныя — для рэзання бясконцай гнуткай стальной стужкай з зубамі. У каменеапрацоўцы выкарыстоўваюць дыскавыя, канатныя і ланцуговыя П. (гл. Каменярэзныя машыны).

т. 12, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)