АГЕ́НЦТВА ПА ШМАТБАКО́ВАЙ АХО́ВЕ ІНВЕСТЫ́ЦЫЙ, Міжнароднае агенцтва па гарантыях інвестыцый (Multilateral investment guarantee agency),
спецыялізаваная міжнар. арг-цыя ААН. Уваходзіць у Сусветны банк. Засн. ў 1988. Асн. мэты: доўгатэрміновае страхаванне прыватных інвестыцый на развіццё краін-удзельніц на выпадак рызыкоўных паліт. сітуацый (ахова ад рызыкі экспрапрыяцыі, незаконнага пераводу плацяжоў, ваеннай і грамадз. нестабільнасці і інш.), адкрыццё дарадчых і кансультацыйных службаў. У крас. 1992 аб’ядноўвала 77 краін-удзельніц, у т. л. Рэспубліку Беларусь (з 1992).
т. 1, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шматбако́вы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
шматбако́вы |
шматбако́вая |
шматбако́вае |
шматбако́выя |
| Р. |
шматбако́вага |
шматбако́вай шматбако́вае |
шматбако́вага |
шматбако́вых |
| Д. |
шматбако́ваму |
шматбако́вай |
шматбако́ваму |
шматбако́вым |
| В. |
шматбако́вы (неадуш.) шматбако́вага (адуш.) |
шматбако́вую |
шматбако́вае |
шматбако́выя (неадуш.) шматбако́вых (адуш.) |
| Т. |
шматбако́вым |
шматбако́вай шматбако́ваю |
шматбако́вым |
шматбако́вымі |
| М. |
шматбако́вым |
шматбако́вай |
шматбако́вым |
шматбако́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПАСТАЯ́ННАЕ ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ ПРЫ ААН,
замежны дыпламат. орган знешніх зносін бел. дзяржавы, які прадстаўляе інтарэсы Рэспублікі Беларусь у Арг-цыі Аб’яднаных Нацый, падтрымлівае з ёй пастаянныя сувязі ад імя ўрада Беларусі. Знаходзіцца ў г. Нью-Йорк (ЗША). Узначальваецца пастаянным прадстаўніком. Утворана паводле пастановы СМ БССР ад 28.3.1958. Мае задачы: сачыць за выкананнем палажэнняў Статута ААН, быць у курсе ўсіх міжнар. падзей, асабліва звязаных з парушэннямі міру і міжнар. бяспекі, рыхтаваць адпаведныя прапановы для свайго ўрада, падтрымліваць пастаянныя сувязі з Сакратарыятам ААН, прадстаўніцтвамі інш. краін — членаў ААН, выступаць у органах ААН з прапановамі і акцыямі, прадстаўляць Беларусь у органах ААН. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі (27.7.1990) працуе над рэалізацыяй мэт і задач шматбаковай дыпламатыі Рэспублікі Беларусь у ААН. Цесна супрацоўнічае з пастаяннымі прадстаўніцтвамі Рас. Федэрацыі і інш. краін СНД пры ААН. Дзейнічае ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй 1975 аб прадстаўніцтве дзяржаў у іх зносінах з міжнар. арг-цыямі універсальнага характару і інш. міжнар. пагадненнямі. Кіраўнік пастаяннага прадстаўніцтва звычайна ўпаўнаважваецца ўрадам сваёй дзяржавы і да яго прымяняюцца працэдуры запыту агрэману, акрэдытавання ў краіне знаходжання, аб’яўлення персонай нон грата. Кіраўнік і члены дыпламат. персаналу пастаяннага прадстаўніцтва маюць тыя ж прывілеі і імунітэт, што і супрацоўнікі дыпламат. прадстаўніцтваў.
Літ.:
Постоянное представительство Республики Беларусь при Организации Объединенных Наций // Вестн. Мин-ва иностранных дел. 1998. № 2.
У.Е.Снапкоўскі.
т. 12, с. 172
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)