Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
шлю́завы шлю́зный
шлюзавы́ шлюзово́й;
~вы́я рабо́чыя — шлюзовы́е рабо́чие;
○ ~ва́я ле́свіца — шлюзова́я ле́стница
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шлю́завы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шлюза (у 1 знач.). Шлюзавыя вароты.
шлюзавы́, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да шлюза; аснашчаны шлюзамі. Шлюзавая камера.// Які звязаны з эксплуатацыяй шлюза, абслугоўваннем шлюза. Шлюзавая брыгада. Шлюзавы рабочы.
•••
Шлюзавая лесвіца — група шлюзаў, размешчаных на адным схіле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлюз, -а, мн. -ы, -аў, м.
Збудаванне на рацэ, канале для пропуску суднаў пры розным узроўні вады на шляху іх руху, якое складаецца з камеры (камер) з варотамі.
|| прым.шлю́завы, -ая, -ае ішлю́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шлю́зны, см.шлю́завы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шлю́зны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і шлю́завы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлюзово́йшлюзавы́;
шлюзово́е устро́йство шлюзаво́е абсталява́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КЕСО́Ну тэхніцы,
1) агараджальная, пераважна жалезабетонная, канструкцыя для ўтварэння пад вадой або ў воданасычаным грунце рабочай прасторы, свабоднай ад вады. Складаецца з кесоннай камеры і надкесоннага збудавання, для зносін з паверхняй мае шлюзавы апарат. Выкарыстоўваецца пры збудаванні масіўных фундаментаў, апор і інш. 2) Драўляная або метал. скрыня для частковага асушэння падводнай ч. судна з мэтай рамонту ці агляду. Унутр. бок скрыні мае выраз па форме абводу ўчастка на корпусе судна, які асушаецца.
3) Стальныя скрынкі, якія выкарыстоўваюцца ў шахтавых металург. печах і ў газавых каналах мартэнаўскіх печаў; ахаладжаюцца цыркулюючай у іх вадой або метадам выпаральнага ахаладжэння.
4) Полы каробчаты ланжэрон, які ўспрымае намаганні, што дзейнічаюць на крыло самалёта.