шко́дніцтва, -а, н.

Злачынная, шкодніцкая дзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шко́дніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. шко́дніцтва
Р. шко́дніцтва
Д. шко́дніцтву
В. шко́дніцтва
Т. шко́дніцтвам
М. шко́дніцтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шко́дніцтва ср. вреди́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шко́дніцтва, ‑а, н.

Злачынная, шкодніцкая дзейнасць. А час быў трывожны. Амаль у кожным нумары газет паведамлялася пра шкодніцтва, пра раскрыццё чорных шпіёнскіх гнёздаў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шко́дніцтва н. Schädlingsarbeit f -, Schädlingstätigkeit f -; Sabotge [-ʒə] f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вреди́тельство шко́дніцтва, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

szkodnictwo

н. шкодніцтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рышта́нт ’свавольнік’, ’распуснік’ (віл., НС; Сл. Гродз.), ’валацуга, злодзей’ (ТС), ’злодзей, нягоднік’ (Янк. Мат.), рышта́нец ’арыштант’, ’хуліган’ (Янк. 2), рышта́нтскій ’нягодніцкі’ (Янк. Мат.), рышта́нтствашкодніцтва’ (Янк. Мат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПРАМПА́РТЫІ ПРАЦЭ́С,

судовы працэс у Маскве 25.11—7.12.1930. Паводле сфальсіфікаваных матэрыялаў група інж.-тэхн. інтэлігенцыі з 8 чал. (сярод іх вучоны-цеплатэхнік Л.​К.​Рамзін) абвінавачвалася ў стварэнні антысав. падпольнай арг-цыі (т.зв. Прампартыі) і ажыццяўленні ў 1925—30 шкодніцтва ў прам-сці і на транспарце. 5 чал., у т. л. Рамзін, прыгавораны да расстрэлу (заменены Прэзідыумам ЦВК на 10 гадоў пазбаўлення волі), 3 — на 10 гадоў пазбаўлення волі. У лют. 1936 ЦВК СССР памілаваў некат. асуджаных. У канцы 1980-х г. усе падсудныя рэабілітаваны.

т. 13, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Sabotge [-ʒə] f -, -n сабата́ж (an D – чаго-н.); дыве́рсія; шко́дніцтва;

~ triben* сабата́жнічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)