ша́шачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ша́шачны ша́шачная ша́шачнае ша́шачныя
Р. ша́шачнага ша́шачнай
ша́шачнае
ша́шачнага ша́шачных
Д. ша́шачнаму ша́шачнай ша́шачнаму ша́шачным
В. ша́шачны (неадуш.)
ша́шачнага (адуш.)
ша́шачную ша́шачнае ша́шачныя (неадуш.)
ша́шачных (адуш.)
Т. ша́шачным ша́шачнай
ша́шачнаю
ша́шачным ша́шачнымі
М. ша́шачным ша́шачнай ша́шачным ша́шачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ша́шачны ша́шечный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́шачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гульні ў шашкі, звязаны з ёй. Шашачны турнір. □ — А н-ну, хто са мною асмеліцца?.. От глядзіце, я пайшоў! — і.. [загадчык фермы] пасунуў сваю шашку далёка за лінію шашачнага поля. Палтаран. // Прызначаны для гульні ў шашкі. Шашачны столік. Шашачная дошка.

2. Размешчаны так, як размешчаны клеткі аднаго колеру на дошцы для гульні ў шашкі. У шашачным парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́шкі, -шак.

Гульня белымі і чорнымі кружкамі (шашкамі ў 4 знач.) на дошцы ў 64 (рускія шашкі) або ў 100 клетак (міжнародныя шашкі), якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца знішчыць шашкі саперніка або пазбавіць яго магчымасці рабіць хады.

Гуляць у ш.

|| прым. ша́шачны, -ая, -ае.

Ш. столік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Брусок папярок распілаванага бервяна (спец.).

2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе колатых кавалкаў каменю пэўнай формы (спец.).

3. Кубік прасаванага выбуховага рэчыва, якое ўжыв. пры выбуховых работах (спец.).

Тратылавая ш.

4. Вытачаны кружок для гульні ў шашкі.

5. Двухкаляровы ўзор у выглядзе квадрацікаў, што чаргуюцца адзін з адным.

Паркет шашкамі.

Вязанне ў шашку.

Дымавая шашка (спец.) — каробка, напоўненая дымавой сумессю для стварэння дымавых завес.

|| прым. ша́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́хматна-ша́шачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ша́хматна-ша́шачны ша́хматна-ша́шачная ша́хматна-ша́шачнае ша́хматна-ша́шачныя
Р. ша́хматна-ша́шачнага ша́хматна-ша́шачнай
ша́хматна-ша́шачнае
ша́хматна-ша́шачнага ша́хматна-ша́шачных
Д. ша́хматна-ша́шачнаму ша́хматна-ша́шачнай ша́хматна-ша́шачнаму ша́хматна-ша́шачным
В. ша́хматна-ша́шачны (неадуш.)
ша́хматна-ша́шачнага (адуш.)
ша́хматна-ша́шачную ша́хматна-ша́шачнае ша́хматна-ша́шачныя (неадуш.)
ша́хматна-ша́шачных (адуш.)
Т. ша́хматна-ша́шачным ша́хматна-ша́шачнай
ша́хматна-ша́шачнаю
ша́хматна-ша́шачным ша́хматна-ша́шачнымі
М. ша́хматна-ша́шачным ша́хматна-ша́шачнай ша́хматна-ша́шачным ша́хматна-ша́шачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шахматна-шашачны клуб

т. 17, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ша́шечный ша́шачны;

ша́шечная доска́ ша́шачная до́шка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эцю́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. У выяўленчым мастацтве — твор, які выконваецца з натуры, з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай кампазіцыйнага цэлага. Пісаць эцюд. □ Каля дзесятка менш значных эцюдаў і эскізаў былі выстаўлены ў мастацкім магазіне, што таксама гарантавала пэўныя шансы. Васілевіч. // толькі мн. (эцю́ды, ‑аў). Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў. Пайсці на эцюды.

2. У музыцы — твор віртуознага характару для аднаго інструмента, а таксама высокамастацкае сачыненне для канцэртнага выканання. Фартэп’янныя эцюды Ліста. □ Кожны ўдзельнік выканаў адзін твор Баха, тры віртуозныя эцюды. «ЛіМ».

3. Практыкаванне (звычайна імправізацыйнага характару), якое служыць для развіцця і ўдасканальвання тэхнікі артыстычнага майстэрства ў студыі, кіно і пад. — Пакажы які-небудзь эцюд. — А што гэта такое? — пытаюся. Смяюцца. — Ну, якую-небудзь сцэнку з жыцця. Сяргейчык.

4. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характару, прысвечаны якому‑н. асобнаму пытанню. Якраз у гэты час, у перыяд актыўнай публіцыстычнай дзейнасці, пісьменнік ад празаічных эцюдаў пераходзіць да апавяданняў. Каваленка.

5. Шахматнае (шашачнае) заданне, якое заключаецца ў тым, каб выйграць або зрабіць нічыю пры пэўнай пазіцыі з невялікай колькасцю фігур. Шахматны эцюд. Шашачны эцюд. □ У эцюдзе выдатнага савецкага майстра Л. Кубеля галоўнай дзеючай асобаю быў ферзь белых. «Маладосць».

[Фр. étude.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)