Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХТЫ,
горад у Растоўскай вобл. Расіі. Засн. ў канцы 17 — пач. 18 ст., з 1867 горад. Да 1920 наз. Аляксаўдраўск-Грушэўскі. 224,4 тыс. ж. (1999). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая (тэкст., абутковая, швейная), харч.; вытв-сць буд. матэрыялаў. Тэхнал. ін-т быт. абслугоўвання. Драм. тэатр. Краязнаўчы музей.
т. 17, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Шахты крэмнездабывальныя 11/311
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Краснасельскія шахты (Ваўкавыскі р-н) 2/402
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХТЫ КРЭМЕНЕЗДАБЫЎНЫ́Я,
заглыбленыя ў зямлю выпрацоўкі, у якіх у познім неаліце і ў бронзавым веку (3—2-е тыс. да н.э.) здабывалі крамянёвую сыравіну. Выпрацоўкі ў мелавых адорвенях пераважна з крамянёвымі праслойкамі мелі калодзежападобную форму, дыям. шахтавага ствала да 1,5 м, глыб. да 6—8 м. Выманне мелавой пароды і здабычу сыравіны рабілі наборам гарняцкіх інструментаў з рагоў высакароднага аленя. У размешчаных побач з выпрацоўкамі майстэрнях выраблялі пераважна крамянёвыя сякеры, што распаўсюджваліся ў бліжэйшым наваколлі і на аддаленай тэрыторыі. Ш.к. ўзніклі з-за попыту на высакаякасную сыравіну, неабходную для вытв-сці сякер, патрэбных у лядным (падсечна-агнявым) земляробстве. Такія помнікі выяўлены і даследаваны ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл. (гл. Краснасельскі археалагічны комплекс). Іх узнікненне звязана са з’яўленнем насельніцтва шарападобных амфар культуры і шнуравой керамікі культуры. Падобныя помнікі існавалі каля г.п. Рось Ваўкавыскага р-на і на Пн ад Гродна. У канцы бронз. веку (пач. 1-га тыс. да н.э.) здабыча крэменю ў шахтах заняпала.
Літ.:
Гурина Н.Н. Древние кремнедобывающие шахты на территории СССР. Л., 1976;
Чарняўскі М.М., Кудрашоў В.Я., Ліпніцкая В.Л. Старажытныя шахцёры на Росі. Мн., 1996.
М.М.Чарняўскі.
т. 17, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМЕНЕЗДАБЫЎНЫ́Я ША́ХТЫ,
выпрацоўкі ў тоўшчы вапняковых або мелавых адкладаў, у якіх першабытныя людзі ў неаліце і бронзавым веку здабывалі крэмень — асн. сыравіну для вырабу прылад працы. К.ш. — пераважна вертыкальныя калодзежы дыяметрам 1,5 м, глыбінёй 2,5—3 м, асобныя да 5 м і больш. Па ходзе залягання крамянёвых канкрэцый ад калодзежа адыходзілі падбоі даўжынёй 1—2 м. Суседнія выпрацоўкі часам злучаліся пралазамі-штрэкамі. У Беларусі вядомы ў сярэднім цячэнні р. Рось каля г.п. Краснасельскі (гл. Краснасельскі археалагічны комплекс) і в. Карпаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.
т. 8, с. 536
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ша́хта
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ша́хта |
ша́хты |
| Р. |
ша́хты |
ша́хт ша́хтаў |
| Д. |
ша́хце |
ша́хтам |
| В. |
ша́хту |
ша́хты |
| Т. |
ша́хтай ша́хтаю |
ша́хтамі |
| М. |
ша́хце |
ша́хтах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
на-гара́, прысл. (спец.).
У шахцёраў: з шахты на паверхню зямлі.
Выдаць вугаль н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэрыко́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Конусападобны насып пустой пароды каля шахты.
Салігорскія тэрыконы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зумпф, ‑а, м.
Спец. Яма на дне шахты для сцёку вады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)