Шатровае пакрыццё, гл. Шацёр (у архітэктуры)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
шатро́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
шатро́вы |
шатро́вая |
шатро́вае |
шатро́выя |
| Р. |
шатро́вага |
шатро́вай шатро́вае |
шатро́вага |
шатро́вых |
| Д. |
шатро́ваму |
шатро́вай |
шатро́ваму |
шатро́вым |
| В. |
шатро́вы (неадуш.) шатро́вага (адуш.) |
шатро́вую |
шатро́вае |
шатро́выя (неадуш.) шатро́вых (адуш.) |
| Т. |
шатро́вым |
шатро́вай шатро́ваю |
шатро́вым |
шатро́вымі |
| М. |
шатро́вым |
шатро́вай |
шатро́вым |
шатро́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МАГІЛЁЎСКАГА ПАЗЯМЕ́ЛЬНА-СЯЛЯ́НСКАГА БА́НКА БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры пач. 20 ст. ў Магілёве. Узведзены ў 1903—14 ст. паводле праекта арх. А.В.Друкера (захаваліся эскізныя варыянты пабудовы). Мае рысы стыляў мадэрн, псеўдарус. і позняга класіцызму. 2-павярховы (з невысокім цокальным паверхам) Т-падобны асіметрычнай кампазіцыі ў плане будынак. Гал. фасад расчлянёны 2 рызалітамі. Адзін з іх мае шатровае завяршэнне, аздоблены шчытом у выглядзе какошніка з ляпной разеткай у цэнтры, 2-і вырашаны ў выглядзе 2-яруснай вежы (васьмярык на чацверыку), завершанай нізкім шатровым дахам. У дэкар. афармленні выкарыстаны рустыка цокаля, прафіляваныя архівольты какошнікаў, несапраўдныя машыкулі, дэкар. ўстаўкі ў выглядзе разетак у прамавугольных рамках, паўкалонкі з ляпнымі кампазітнымі капітэлямі, паяскі, расл. арнамент у аздабленні акон-трыфорыумаў, разныя драўляныя дзверы і інш. У будынку знаходзіцца Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава і галерэя П.В.Масленікава.
Ю.А.Якімовіч.
т. 9, с. 452
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)