ша́снуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ша́сну ша́снем
2-я ас. ша́снеш ша́снеце
3-я ас. ша́сне ша́снуць
Прошлы час
м. ша́снуў ша́снулі
ж. ша́снула
н. ша́снула
Загадны лад
2-я ас. ша́сні ша́сніце
Дзеепрыслоўе
прош. час ша́снуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ша́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Шуснуць, шмыгнуць куды-н.

Ш. у гушчар.

2. 3 шумам, хутка ўпасці, зляцець.

Дрэва шаснула на зямлю.

3. Моцна стукнуць па чым-н. або з энергіяй праявіцца ці хутка зрабіць што-н.

Ш. палкай па дошцы.

Ш. нажом па мясе.

Ш. талерку (пабіць). Шаснуў дождж.

Шаснула куля над галовамі.

4. Утварыць шоргат, глухі шум.

Нешта шаснула ў кустах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́снуць сов., однокр.

1. зашелесте́ть, зашурша́ть;

2. резану́ть, полосну́ть;

3. шмы́гнуть, ю́ркнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Шуснуць, нырнуць, шмыгнуць хутка куды‑н., рэзка падацца куды‑н. Хлопец закусіў вусны і шаснуў у гэты неадольны гушчар, які абмінала нават звяр’ё. Быкаў. [Юлька] скокнула з адхоннага берага на плыт, ды крыху раней, чым Ягор Навалёк падаў руку, — каўзанулася на акораным бервяне і, войкнуўшы, шаснула ў ваду. Карамазаў.

2. З шумам, хутка ўпасці, зляцець, паваліцца. Храснула апошні раз [дрэва] і з страшэнным хрустам шаснула на грэблю. Маўр. Сашка дык і не разабраўся спачатку: нешта зверху шаснула, куры ў двары закрычалі што было сілы і сыпанулі, як гарох, ва ўсе бакі. Даніленка.

3. Моцна стукнуць па чым‑н. Адрэзаны кавалак дошкі хруснуў, шухнуўся ўніз, шаснуў па шчэбеню. Ставер.

4. З шумам, свістам хутка праляцець. Кулі роем шаснулі над галовамі. Б. Стральцоў.

5. Разануць. Падумала была [Марфа] шаснуць нажом у хаце, але не стала — панясе цэлы [кавалак сала]. Чыгрынаў.

6. Хутка запісаць. — А ну, — кажа мне дзядзька Паўлюк, — шасні гэта, Лявон, на паперку. Гэта ж, брат, казка! Брыль.

7. Разбіць. Баба міскі шаснула Ды рукамі пляснула. Бічэль-Загнетава.

8. Лінуць. [Аўдотка] шаснула ваду ў надоенае малако. Вітка.

9. Утварыць шоргат, глухі шум. Раптам нешта шаснула ў кустах. Бядуля. У рацэ і над ракою Шаснуў вецер неспакойны. Панчанка. Вусцішна Зосі адной паміж лесу.. Дзе што шасне, яна ўздрыганецца, адагнецца, прыглядаецца ў той бок, пакуль не заўважыць, што там птушка з галінкі на галінку пералятае. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́снуць

1. гл. шастаць;

2. разм. (разануць нажом) inen Msserstich verstzen (каго-н., што-н. D);

3. разм. (шмыгнуць) hschen vi (s); gliten* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць шастаць. // Шаснуць, прашастаць. Кусты зашасталі, і ўсё сціхла. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шась (разм.).

1. выкл. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння шуму, падзення чаго-н. сыпкага, сухога.

Ш., ш., сыплецца зверху пясок.

2. у знач. вык. Ужыв. паводле знач. дзеясл. шаснуць.

Нехта ў дзверы ш.

Ш. нажом па шнурку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шелохну́ть сов.

1. (слегка шевельнуть) зварухну́ць, шавяльну́ць;

2. (произвести шум) ша́снуць, зашамаце́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Тое, што і шаснуць (у 1, 2 знач.). Раптам здалося, што за акном па вуліцы нехта прайшоў і шаснуўся ў брамку. Скрыган. Змяя мякка шаснулася ўніз. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шась, выкл.

Разм.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння шуму падзення чаго‑н. сыпкага, сухога. Шась, шась, шась... Шорхае жоўты пясок, сыплецца і сыплецца зверху, як дождж. Пташнікаў.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шаснуць. Мальвіна грукнула дзвярыма Ды бураю ў камору шась! Колас. І раптам — шась! — аднекуль з вышыні сыплецца снежны пыл. Краўчанка. Фурман шась нажом па пастронках, сеў на прысцяжнога каня і пагнаўся за хлопцам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)