Ша́рыкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ша́рыкі
Р. Ша́рыкаў
Д. Ша́рыкам
В. Ша́рыкі
Т. Ша́рыкамі
М. Ша́рыках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ша́рык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ша́рык ша́рыкі
Р. ша́рыка ша́рыкаў
Д. ша́рыку ша́рыкам
В. ша́рык ша́рыкі
Т. ша́рыкам ша́рыкамі
М. ша́рыку ша́рыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ша́рык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да шар (у 2 знач.); невялікі шар. Каля стаялых азярчын засвяціліся залацістыя шарыкі вербалозу. Даніленка. Сядзела [Саша] моўчкі, хмурылася і ляпіла з хлеба шарыкі і зоркі. Шамякін.

•••

Белыя крывяныя шарыкі — лейкацыты.

Чырвоныя крывяныя шарыкі — эрытрацыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. шар.

2. Састаўны элемент крыві.

Белыя і чырвоныя крывяныя шарыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шрот, -у, М шро́це, м., зб.

Дробныя свінцовыя шарыкі для стральбы з паляўнічай стрэльбы.

|| прым. шро́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывяны́ кровяно́й;

чырво́ныя ~ны́я ша́рыкі — кра́сные кровяны́е ша́рики;

бе́лыя ~ны́я ша́рыкі — бе́лые кровяны́е ша́рики

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шрот,

дробныя металічныя шарыкі для стральбы.

т. 17, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

krwinki

мн. біял. чырвоныя крывяныя шарыкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

камячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны; незак., што.

1. Рабіць камякі, ляпіць што-н. з чаго-н. мяккага, рыхлага.

К. шарыкі з гліны.

2. Сціскаць у камяк, мяць (пра кулак).

К. кулакі.

|| зак. пакамячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны і скамячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электрапе́ч, ‑ы, ж.

Печ, якая працуе на электраэнергіі. Але вось .. шарыкі трапляюць у электрапеч, і цікава пазіраць, як з расплаўленага шкла намотваюцца на бабіны танюсенькія ніці. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)