ша́ргаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ша́ргаю ша́ргаем
2-я ас. ша́ргаеш ша́ргаеце
3-я ас. ша́ргае ша́ргаюць
Прошлы час
м. ша́ргаў ша́ргалі
ж. ша́ргала
н. ша́ргала
Загадны лад
2-я ас. ша́ргай ша́ргайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ша́ргаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ша́ргаць несов., см. шо́ргаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і шоргаць. Хвіліну стаяў [Васіль], уткнуўшы кассё ў балота, няўпэўнена, гарачымі, дрыготкімі рукамі шаргаў па касе мянташкай. Мележ. [Дзяўчына] хуценька шаргае сандалямі па ржышчы і здаецца Шаманскаму зусім маленькай, быццам не ідзе, а коціцца па зямлі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́рганне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаргаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам слых .. [Васіля] ўлавіў непадалёку шарганне крокаў, і ён .. азірнуўся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)