шапяля́вы, -ая, -ае.

1. Які вымаўляе свісцячыя гукі (с,

з) падобна да шыпячых (ш, ж).

Шапялявае дзіця.

2. Пра свісцячыя зычныя гукі: які вымаўляецца блізка да шыпячых.

Ш. гук.

Шапялява (прысл.) вымаўляць «с».

|| наз. шапяля́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шапяля́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шапяля́вы шапяля́вая шапяля́вае шапяля́выя
Р. шапяля́вага шапяля́вай
шапяля́вае
шапяля́вага шапяля́вых
Д. шапяля́ваму шапяля́вай шапяля́ваму шапяля́вым
В. шапяля́вы (неадуш.)
шапяля́вага (адуш.)
шапяля́вую шапяля́вае шапяля́выя (неадуш.)
шапяля́вых (адуш.)
Т. шапяля́вым шапяля́вай
шапяля́ваю
шапяля́вым шапяля́вымі
М. шапяля́вым шапяля́вай шапяля́вым шапяля́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шапяля́вы шепеля́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шапяля́вы, ‑ая, ‑ае.

Які вымаўляе мяккія с, з з шыпячым адценнем. Шапялявае дзіця. □ Прыбіўся нейкі матчын сваяк з Хвоенкі, барадаты, шапялявы. Мележ. // Няправільны, скажоны ў вымаўленні мяккіх с, з. Шапялявае вымаўленне. □ Бабка Кацярына спыніла працу і, разглядаючы .. [піянераў] з-пад далоні, адказала ціхім шапялявым голасам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапяля́вы lspelnd

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бяззуба-шапялявы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяззуба-шапялявы бяззуба-шапялявая бяззуба-шапялявае бяззуба-шапялявыя
Р. бяззуба-шапялявага бяззуба-шапялявай
бяззуба-шапялявае
бяззуба-шапялявага бяззуба-шапялявых
Д. бяззуба-шапяляваму бяззуба-шапялявай бяззуба-шапяляваму бяззуба-шапялявым
В. бяззуба-шапялявы
бяззуба-шапялявага
бяззуба-шапялявую бяззуба-шапялявае бяззуба-шапялявыя
Т. бяззуба-шапялявым бяззуба-шапялявай
бяззуба-шапяляваю
бяззуба-шапялявым бяззуба-шапялявымі
М. бяззуба-шапялявым бяззуба-шапялявай бяззуба-шапялявым бяззуба-шапялявых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шепеля́вый шапяля́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

косноязы́чный коснаязы́кі; шапяля́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sepleniący

шапялявы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ляпоцяшапялявы’ (добр., Мат. Гом.). Рус. вяц. ляпота ’тс’. Відавочна, балтызм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑ота ад дзеяслова, роднаснага да літ. švepl(i)úoti, šveplénti ’шапялявіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)