травяністая расліна сям. лілейных з ядомымі цыбулінай і лісцем, пашыраная ў Паўд.-Зах. Азіі; на Беларусі вырошчваецца вельмі рэдка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Schalótte
f -, -n бат. (цыбу́ля) шало́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Трыбу́лька ‘скарада, Allium schoenoprasum L.’ (гродз., Кіс.), ‘дробная цыбуля’ (Гарэц.). Параўн. укр.трибу́лька ‘цыбуля-скарада, Allium L.’, трембу́лька ‘тс’, ‘дробная цыбуля для пасадкі’, рус.трибу́лка ‘цыбуля-шалот’. Паводле ЕСУМ (5, 634), назва перанесена з требу́ля ‘маркоўнік цямянечналісты, Anthriscus сеrefolium Hoffm.’, які таксама, як і цыбуля, ужываецца ў кулінарыі ў якасці вострай прыправы. Назва апошняга запазычана праз польскую мову (trzebuła, trzebula, trzebulka, trybulka і з несапраўдным насавым — trębulka), дзе з чэш.třebule (< *čřebule, паводле Бочка (Studia Etym. Brun., 49) < *čerbūlʼa) < італ.cerfoglio, якое ўзыходзіць да лац.cerefolium < ст.-грэч.χαιρέφυλλον (Брукнер, 580; Махэк, Jména, 168–169; Махэк₂, 656). Паводле SWO (1980, 779), узыходзіць да лац.tribulus ‘асот, Sonchus L.’.