чэхаслава́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чэхаслава́цкі чэхаслава́цкая чэхаслава́цкае чэхаслава́цкія
Р. чэхаслава́цкага чэхаслава́цкай
чэхаслава́цкае
чэхаслава́цкага чэхаслава́цкіх
Д. чэхаслава́цкаму чэхаслава́цкай чэхаслава́цкаму чэхаслава́цкім
В. чэхаслава́цкі (неадуш.)
чэхаслава́цкага (адуш.)
чэхаслава́цкую чэхаслава́цкае чэхаслава́цкія (неадуш.)
чэхаслава́цкіх (адуш.)
Т. чэхаслава́цкім чэхаслава́цкай
чэхаслава́цкаю
чэхаслава́цкім чэхаслава́цкімі
М. чэхаслава́цкім чэхаслава́цкай чэхаслава́цкім чэхаслава́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чэхаслава́цкі гіст. tschechoslowákisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Чэхаславацкі Нацыянальны тэатр (Прага) 11/274

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Чэхаславацкі камітэт абароны міру 7/184

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ФРА́НКА-ЧЭХАСЛАВА́ЦКІ ДАГАВО́Р 1924 аб саюзе і сяброўстве.

Падпісаны ў Парыжы 25 студз. прэм’ер-міністрам Францыі Р.Пуанкарэ і міністрам замежных спраў Чэхаславакіі Э.Бенешам. Дагавор абавязваў урады абедзвюх дзяржаў «дамаўляцца аб мерах, якія будуць неабходныя для забеспячэння сваіх агульных інтарэсаў у выпадку, калі б такім пагражала небяспека» (магчымыя парушэнні Сен-Жэрменскага мірнага дагавора 1919, спробы аднаўлення манархіі Габсбургаў у Венгрыі і Гогенцолернаў у Германіі і інш.), паведамляць адзін аднаму аб заключаных імі раней паліт. пагадненнях адносна Цэнтр. Еўропы і раіцца аб заключэнні новых пагадненняў. Ф.-ч.д. 1924 дапоўнены падпісаным 16.10.1925 у г. Лакарна (Швейцарыя) франка-чэхаславацкім пактам аб узаемных гарантыях (адзін з Лакарнскіх дагавораў 1925): бакі абавязваліся аказваць узаемна неадкладную дапамогу і падтрымку, калі Германія несправакавана, ўзбр. умяшаннем парушыць свае абавязацельствы па захаванні міру. Падпісанне Францыяй Мюнхенскага пагаднення 1938 супярэчыла яе саюзным дагаворам 1924 і 1925 з Чэхаславакіяй, якія т.ч. спынілі дзеянне.

т. 16, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чехослова́цкий ист. чэхаслава́цкі; см. че́шский.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tschechoslowákisch a гіст. чэхаслава́цкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Czecho-Slovakian, Czechoslovakian

[,tʃekoʊsloʊˈvɑ:kiən]

1.

adj.

чэхаслава́цкі

2.

n.

жыха́р чэхаслава́ччыны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

СВО́БАДА (Svoboda) Людвік (25.11.1895, в. Грознецін, Чэхія — 20.9.1979),

чэхаславацкі дзяржаўны і ваен. дзеяч. Ген. арміі (1945). Тройчы Герой (1965, 1970, 1975), Герой Сав. Саюза (1965). Працаваў аграномам. З 1915 на ўсх. фронце аўстра-венг. арміі. На чале групы вайскоўцаў-чэхаў перайшоў лінію фронту і ў 1916 уступіў у чэхаславацкі легіён, які фарміраваўся ў Расіі. З 1920 на радзіме, афіцэр чэхаславацкай арміі. у 1931—34 выкладчык Ваен. акадэміі ў Граніцы (Маравія). Пасля акупацыі герм. войскамі Чэхаславакіі адзін з арганізатараў падп. антыфаш. ваен. арг-цыі. Летам 1939 выехаў у Польшчу, сфарміраваў чэхаславацкую вайсковую часць і з пач. 2-й сусв. вайны перайшоў з ёю ў СССР. У 1942 узначаліў 2-і Чэхаславацкі пяхотны батальён, у 1943—1-ю Чэхаславацкую асобную брыгаду (з 1944 армейскі корпус), якая ў складзе 1-га Укр. фронту ўдзельнічала ў Карпацка-Дукельскай аперацыі 1944, змагалася ў Славакіі і Маравіі, а пасля вызвалення Чэхаславакіі (1945) стала асновай стварэння ўзбр. сіл краіны. У 1945—50 С. — міністр нац. абароны, у 1950—51 нам. старшыні ўрада Чэхаславакіі. У 1955—59 нач. Ваен. акадэміі імя К.​Готвальда. У перыяд «Пражскай вясны» 1968 прыхільнік дэмакр. рэформ. З сак. 1968 па май 1975 прэзідэнт ЧССР, вярх. галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі ЧССР. Чэхаславацкая прэмія міру (1968), Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1970).

Літ.:

Марьина В.В. Чехословацкий легион в СССР (1939—1941 гг.) // Вопр. истории. 1998. №2.

т. 14, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКУ́ПА (Skupa) Іосеф (16.1.1892, г. Страканіцы, Чэхія — 8.1.1957),

чэхаславацкі тэатр. дзеяч, акцёр, рэжысёр, мастак тэатра лялек. Нар. арт. Чэхаславакіі (1948). З 1916 мастак, лялькавод у Пльзенскім марыянетачным тэатры. У 1930 арганізаваў у Пльзене «Тэатр Спейбла і Гурвінека», гал. героі якога зроблены паводле эскізаў С. З 1945 выступаў у Празе. У 1933—57 прэзідэнт Міжнар. саюза лялечнікаў. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1955.

т. 14, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)