чэмпіяна́т, -у, М -на́це, м.

Спаборніцтва на першынство ў якім-н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях.

Ч. свету па скачках у вышыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэмпіяна́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чэмпіяна́т чэмпіяна́ты
Р. чэмпіяна́ту чэмпіяна́таў
Д. чэмпіяна́ту чэмпіяна́там
В. чэмпіяна́т чэмпіяна́ты
Т. чэмпіяна́там чэмпіяна́тамі
М. чэмпіяна́це чэмпіяна́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чэмпіяна́т, -ту м. чемпиона́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чэмпіяна́т, ‑у, М ‑наце, м.

Спаборніцтва на першынство ў якім‑н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях. Шахматны чэмпіянат. Чэмпіянат па футболу. Чэмпіянат свету па вольнай барацьбе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЧЭМПІЯНА́Т,

афіцыйныя спарт. спаборніцтвы вышэйшага ўзроўню ў якім-н. відзе спорту для пэўных калектываў, тэрыторыі (раёна, горада, вобласці, краіны, кантынента, свету); розыгрыш першынства з мэтай вызначэння пераможцы — чэмпіёна (спартсмена або каманды). Паводле структуры адрозніваюць Ч. камандныя, асабістыя і асабіста-камандныя. У асобных выпадках паняцці «Ч.» і «першынство» адрозніваюцца (напр., Ч. па футболе, хакеі — сярод дарослых, а пяршынствы краіны — сярод юніёраў, спарт. клубаў). Адкрыты Ч. — афіц. спарт. спаборніцтвы з мэтай вызначэння чэмпіёна са свабодным допускам ці запрашэннем спартсменаў інш. прыналежнасці (інш. клуба, краіны). Тэрмін «Ч.» ужываюць таксама ў адносінах да выставак-спаборніцтваў жывёл (напр., коней, сабак і інш.) з мэтай выяўлення лепшых у якой-н. пародзе.

А.​М.​Петрыкаў.

т. 17, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чэмпіяна́т м. спарт. Méisterschaft f -, -en;

чэмпіяна́т све́ту па футбо́ле Fúßballweltmeisterschaft f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чэмпіяна́т

(фр. championnat)

спаборніцтва на званне чэмпіёна ў якім-н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

чэмпіяна́т

(фр. championnat, ад лац. campio = б’юся, змагаюся)

спаборніцтва на званне чэмпіёна ў якім-н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

чемпиона́т чэмпіяна́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэгбі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэгбі. Рэгбійны чэмпіянат. // Які прызначаны, служыць для гульні ў рэгбі. Рэгбійнае поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)