чысцю́ткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чысцю́ткі чысцю́ткая чысцю́ткае чысцю́ткія
Р. чысцю́ткага чысцю́ткай
чысцю́ткае
чысцю́ткага чысцю́ткіх
Д. чысцю́ткаму чысцю́ткай чысцю́ткаму чысцю́ткім
В. чысцю́ткі (неадуш.)
чысцю́ткага (адуш.)
чысцю́ткую чысцю́ткае чысцю́ткія (неадуш.)
чысцю́ткіх (адуш.)
Т. чысцю́ткім чысцю́ткай
чысцю́ткаю
чысцю́ткім чысцю́ткімі
М. чысцю́ткім чысцю́ткай чысцю́ткім чысцю́ткіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чысцю́ткі чистёхонький

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чысцю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі чысты. Чысцюткі пакойчык. □ Відаць, ад прыроды ахайны, дагледжаны, у мяккіх валёнках, ватных штанах, чысцюткай сарочцы і лёгкім цёплым пуловеры, дзед Іван падобны да акадэміка на пенсіі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пречи́стый ве́льмі чы́сты, чысцю́ткі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чистёхонек и чистёхонький нар.-поэт., разг. чысцю́ткі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hübsch

a

1) (пры)го́жы, мі́лы, прыва́бны

sich ~ mchen — выстро́йвацца

2) ужываецца ў разм. мове для ўзмацнення і тады не перакладаецца:

~ suber — чы́сценькі, чысцю́ткі

~ rhig — ці́ха, ці́хенька

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прыгажо́сць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць прыгожага. Андрэй Міхайлавіч загледзеўся, захоплены невыказнай прыгажосцю вечара, яго моцнымі і яркімі фарбамі. Самуйлёнак. Зіхатлівая прыгажосць гэтай дзяўчыны і незвычайная яе адвага ў гэтым іх болей чым складаным становішчы збівалі .. [Івана] з тропу. Быкаў. Люблю я ў футболе юнацкую сілу. Дакладнасць удараў, атак прыгажосць. Панчанка.

2. Што‑н. прыгожае, чароўнае; хараство. Ёсць асаблівая прыгажосць у полі, калі яно ўжо не шасціць калоссем, але яшчэ не зусім апусцела, бо бабкі стаяць у рады на кожнай паласе, нібы вартавыя. Чарнышэвіч. — Прыгажосць якая, толькі зірні! — Пятро паказаў на раку, што бруілася серабрыстымі пералівамі ўздоўж усёй Набярэжнай вуліцы, на зарэчны луг, застаўлены стагамі, на далёкуюсінюю сцяну лесу. Капусцін. // Прыгожае (агульнае паняцце). Логіка прыгажосці. Паняцце прыгажосці.

3. Прыгожы знешні выгляд. Кожны стараўся сказаць.. [Тамары Аляксееўне] самы прыемны панямонскі камплімент, а калі ў кага не знаходзілася такога, то хоць адказнаю і таксама прыемнаю ўсмешкаю выказаць сваё захапленне яе прыгажосцю. Колас. Я вырэзваў з дрэва пеналы, скрыначкі, накрываў іх лакам, пасля чаго наводзіў прыгажосць разьбой. Бядуля.

4. Прыгажуня. Дакраніся да мяне, прыгажосць, дакраніся, То ж нічога, што сівее галава. Чарнушэвіч.

5. толькі мн. (прыгажо́сці, ‑ей). Прыгожыя мясціны; тое, што робіць уражанне сваім прыгожым выглядам. І ўсе прыгажосці Радзімы На памяць у сэрцы збярог. Кірэенка.

6. у знач. выкл. Разм. Выказвае захапленне, адабрэнне і пад. — Эх, прыгажосць! — ускрыкнуў Максім. Брыль. Хто плошчаю ішоў, звяртаў на дом увагу: Чысцюткі, светлы — прыгажосць! Корбан.

•••

Ва ўсёй сваёй прыгажосці — а) ва ўсім сваім харастве, багацці; б) (іран.) у сапраўдным выглядзе, з усімі недахопамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)