чы́ркнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. чы́ркну чы́ркнем
2-я ас. чы́ркнеш чы́ркнеце
3-я ас. чы́ркне чы́ркнуць
Прошлы час
м. чы́ркнуў чы́ркнулі
ж. чы́ркнула
н. чы́ркнула
Загадны лад
2-я ас. чы́ркні чы́ркніце
Дзеепрыслоўе
прош. час чы́ркнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чы́ркнуць сов., однокр. (чем-л.) чи́ркнуть;

ч. запа́лкай — чи́ркнуть спи́чкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Тое, што і чыркануць. Гаспадар прайшоў да стала, зняў з лямпы шкло, падкруціў кнот. Дастаў з кішэні запалкі, чыркнуў. Лупсякоў. Жанчына ўздыхнула, чыркнула нешта сабе ў блакнот і зноў схілілася над папкай. Палтаран. Вось толькі тут былі [чыжы], чыркнулі крыламі па вадзе і ўжо далёка-далёка. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Праводзіць чым-н. па чым-н., пакідаючы след, лінію.

Ч. бульбу па тарцы.

2. Хутка, неакуратна пісаць.

3. Утвараць характэрныя гукі (пра некаторых птушак).

|| аднакр. чыркану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1 і 2 знач.) і чы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 3 знач.).

|| наз. чы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тонкая драўляная палачка з лёгка загаральнай галоўкай для здабывання агню.

Чыркнуць запалкай.

|| прым. запа́лкавы, -ая, -ае і запа́лачны, -ая, -ае.

Запалкавая (запалачная) фабрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чи́ркнуть сов., однокр.

1. (чем-л.) чы́ркнуць, чыркану́ць;

2. (быстро или небрежно написать) разг. чыркану́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skrobnąć

зак.

1. драпнуць; скрабянуць;

2. (напісаць) чыркнуць; крэмзануць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dash2 [dæʃ] v.

1. імча́цца, кіда́цца;

She dashed into the shop. Яна ўляцела ў краму.

2. кіда́ць, шпурля́ць

dash off [ˌdæʃˈɒf] phr. v. чыркану́ць, чы́ркнуць (запіску)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Піса́ць ’перадаваць (на паперы) графічныя знакі’, ’складаць пісьмовы тэкст’, ’складаць літаратурны або музычны твор’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан.), даўг. ’маляваць’ (Сл. ПЗБ), піса́ты ’распісваць посуд’ (Вярэн.), пі́снуцьчыркнуць, зрабіць рыску’ (ТС); піса́цца ’рэгістраваць шлюб’ (Касп.; воран., Сл. ПЗБ; ашм., Сцяшк. Сл.), мсцісл. ’перапісвацца’ (Юрч. СНЛ). Укр. писа́ти, рус. писа́ть; польск. pisać, н.-луж. pisaś, в.-луж. pisać, чэш. psáti, славац. písať, славен. písati, серб.-харв. пи́сати, макед. пише, балг. пиша, ст.-слав. пьсати. Прасл. *pьsati і *pisati, роднаснае ст.-прус. peisāi ’яны пішуць’, літ. piẽšti ’маляваць фарбамі’, ’рысаваць вуглём’, ст.-інд. pim̊śati ’аздабляе, фармуе’, ст.-перс. ni‑pišta ’запісаны’, тахар. B pinkam ’піша’, ст.-грэч. ποικίλος ’стракаты’, лац. pingō, ‑ere < першаснае *pinkō (Эрну–Мее, 2, 508) ’маляваць’, ’вязаць іголкай’, ст.-в.-ням. fêh ’стракаты’ < і.-е. *pei̯kʼ‑. Слова з асновай *pьs‑ утварылася паводле *bьrati ’браць’. Першаснае значэнне ў *pьsati было ’маляваць’ (Міклашыч, 270; Траўтман, 210; Фасмер, 3, 266; Махэк₂, 495; Бязлай, 3, 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

strike3 [straɪk] v. (struck)

1. (on/upon) біць;

strike smb. in the face уда́рыць каго́-н. па тва́ры;

strike a blow нане́сці ўдар

2. напада́ць;

They struck the enemy. Яны атакавалі ворага.

3. высяка́ць (агонь), запа́льваць;

strike a match чы́ркнуць запа́лкаю

4. біць (пра гадзіннік);

It has just struck four. Толькі што прабіла чатыры гадзіны.

5. паража́ць, удара́ць;

strike smb. blind асляпля́ць каго́-н.;

be struck dump быць збі́тым з панталы́ку

6. (on/upon) знахо́дзіць, выпадко́ва сустрака́ць;

strike water знайсці́ ваду́ (пад зямлёю);

strike a plan прыду́маць план

7. выключа́ць, выкрэ́сліваць

8. здзіўля́ць, ура́жваць, прыця́гваць ува́гу

as it strikes me як мне здае́цца;

strike the eye кі́дацца ў во́чы;

be struck on smb. быць закаха́ным у каго́-н.;

strike an attitude/a pose прыма́ць (тэатра́льную) по́зу;

strike a balance знахо́дзіць кампрамі́с;

strike home тра́піць у цэль;

strike a bargain прыйсці́ да зго́ды;

strike life into smb. удыхну́ць жыццё ў каго́-н.;

strike into another song заве́сці і́ншую пе́сню;

strike while the iron is hot куй жале́за, паку́ль гара́чае

strike back [ˌstraɪkˈbæk] phr. v. дава́ць зда́чы

strike down [ˌstraɪkˈdaʊn] phr. v. звалі́ць, павалі́ць, збіць

strike off [ˌstraɪkˈɒf] phr. v. вы́красліць;

strike a name off the list вы́красліць імя́ са спі́су

strike out [ˌstraɪkˈaʊt] phr. v. ху́тка ру́хацца, імча́цца

strike up [ˌstraɪkˈʌp] phr. v.

1. пача́ць;

strike up a quarrel распача́ць сва́рку

2. зайгра́ць;

The band struck up. Аркестр зайграў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)