Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
чыно́ўніцтва, -а, н.
1.зб. Чыноўнікі (гл. чыноўнік у 1 знач.).
Дробнае ч.
2.перан. Паводзіны, псіхалогія, уласцівыя чыноўніку (у 2 знач.).
Яму не ўласціва ч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чыно́ўніцтваср., в разн. знач. чино́вничество
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чыно́ўніцтва, ‑а, н., зб.
1. Чыноўнікі. Гарадское чыноўніцтва.
2.перан. Бюракратычна-фармальныя адносіны да сваёй працы, раўнадушныя адносіны да людзей. Адкуль у яго тое чыноўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЧЫНО́ЎНІЦТВА,
асобая прывілеяваная праслойка насельніцтва, якая знаходзіцца на цывільнай дзярж. службе і спецыялізуецца на кіраванні і справаводстве. На Беларусі тэрмін «Ч.» ўвайшоў у сталы ўжытак у канцы 18 ст. пасля яе ўключэння ў склад Рас. імперыі ў выніку 3 падзелаў Рэчы Паспалітай. У гэты час на Беларусі сфарміравалася дзярж.бюракратыя як асобная сац. група, арганізаваная на рацыянальных прынцыпах падзелу працы з адпаведнай спецыялізацыяй і вызначанай сферай паўнамоцтваў, са строгай іерархіяй службовых месцаў і пасад, з фармалізаванай сістэмай правіл, інструкцый і спец. прынцыпамі прасоўвання па службовай лесвіцы.
У 1-й трэці 19 ст. большасць чыноўніцкага корпуса на Беларусі фарміравалася пераважна з выхадцаў з мясц. дробнай шляхты. Вышэйшыя і найб. адказныя пасады на губернскім узроўні займалі прысланыя з рас. губерняў чыноўнікі высокага рангу або мясц. буйныя землеўладальнікі. Пасля падаўлення паўстання 1863—64 склад дзярж. апарата на Беларусі радыкальна абноўлены за кошт асоб рус. паходжання. Сярод прыбылых на Беларусь чыноўнікаў пераважалі разначынцы. З разрастаннем дзярж. апарата стаў пашырацца доступ у яго выхадцам з мясц. сялянства. Пасля 1917 тэрмін «Ч.» страціў афіц. значэнне і практычна выйшаў з ужытку. Спосабы арганізацыі рас. Ч. скапіраваны з зах.-еўрап. узораў, пераважна з прускага. У 1722 Пётр I увёў Табель аб рангах — сістэму чыноў і рангаў, паводле якой існавалі 14 класаў, што адпавядалі вызначаным штатным пасадам. Заняць пасаду ў сістэме дзярж. кіравання было немагчыма, калі кандыдат не быў чыноўнікам, г.зн. не меў класнага чыну.