чылі́йцы, -аў, адз. чылі́ец, -лійца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чылі.

|| ж. чылі́йка, -і, ДМ -лійцы, мн. -і, -лі́ек.

|| прым. чылі́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чылі́йцы, ‑аў; адз. чыліец, ‑лійца, м.; чылійка, ‑і, ДМ ‑лійцы; мн. чылійкі, ‑ліек; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чылі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Чылійцы 7/429; 11/242

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

чылійцы

т. 17, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чылі́йка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чылі́йка чылі́йкі
Р. чылі́йкі чылі́ек
Д. чылі́йцы чылі́йкам
В. чылі́йку чылі́ек
Т. чылі́йкай
чылі́йкаю
чылі́йкамі
М. чылі́йцы чылі́йках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чылі́ец,

гл. чылійцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чылі́йка,

гл. чылійцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чылі́ец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чылі́ец чылі́йцы
Р. чылі́йца чылі́йцаў
Д. чылі́йцу чылі́йцам
В. чылі́йца чылі́йцаў
Т. чылі́йцам чылі́йцамі
М. чылі́йцу чылі́йцах

Крыніцы: nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Chilean​1 [ˈtʃɪliən] n. чылі́ец; чылі́йка;

the Chileans чылі́йцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РАПАНУ́І, Пасхі востраў,

Вялікадня востраў (палінезійская Rapa Nui, ісп. Pascua, англ. Easter Island),

вулканічны востраў ва ўсх. ч. Ціхага ак. Пл. 165,5 км². Належыць Чылі. Нас. каля 2 тыс. чал. (1999). Каля 40% карэнных жыхароў палінезійцы (рапануйцы), моцна метысаваныя, гавораць на рапануйскай мове, якая ўваходзіць у групу палінезійскіх моў; астатнія пераважна чылійцы. Звязаны авіялініяй з г. Сант’яга (Чылі) і в-вам Таіці. Востраў мае форму трохвугольніка, па баках якога ўзвышаюцца вулканы: Рана-Ароі 539 м (вышэйшы пункт в-ва), Катыкі (377 м), Рана-Као (324 м). Паміж імі ўзгорыстая раўніна, складзеная з вулканічных туфаў і базальтаў і ўкрытая травяністай расліннасцю. Берагі скалістыя, цяжкадаступныя. Клімат трапічны. Сярэднія месячныя т-ры 16—23 °C. Ападкаў больш за 1400 мм за год. Расліннасць: пераважна травы, нешматлікія эўкаліпты. Трапічнае земляробства (бататы, цукр. трыснёг, бананы). Рыбалоўства, авечкагадоўля. Адм. цэнтр — пас. Анга-Роа (Ханга-Роа). Рэшткі зніклай культуры палінезійцаў (скульптура, дошчачкі з пісьмёнамі). Адкрыты галандскім мараплаўцам Я.​Рогевенам у 1722 у Вялікдзень (адсюль адна з назваў). Нац. парк Рапануі, які займае ​1/3 вострава, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

т. 13, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)