чхаць, чха́ю, чха́еш, чха́е; незак.

1. Міжвольна з шумам выдыхаць паветра праз нос пры раздражненні слізістай абалонкі.

2. Утвараць рэзкія адрывістыя гукі пры нераўнамернай рабоце (пра маторы, механізмы і пад.; разм.).

3. перан., на каго-што. Не звяртаць увагі, выказваючы пагарду да каго-н. (разм., груб.).

Чхаў я на яго.

Чхаў ён на такія загады.

|| зак. чхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце́, -нуць; -ні (да 1 знач.).

|| наз. чха́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. чха́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Ч. газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чха́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чха́ю чха́ем
2-я ас. чха́еш чха́еце
3-я ас. чха́е чха́юць
Прошлы час
м. чха́ў чха́лі
ж. чха́ла
н. чха́ла
Загадны лад
2-я ас. чха́й чха́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чха́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чхаць несов. чиха́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чхаць, чхаю, чхаеш, чхае; незак.

1. Міжвольна рэзка выдыхаць паветра носам і ротам, выдзяляючы слізь і ўтвараючы шумныя рэзкія адрывістыя гукі. Стоячы на сонцы, ад спёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад папаўшага ў нос пылу. Галавач. Хоць адчувалася духата, але вокнаў яшчэ ніхто не адважваўся адчыняць: некаторыя чхалі і кашлялі. Няхай.

2. Разм. Утвараць кароткія рэзкія адрывістыя гукі, падобныя на чханне (пра работу матора, рухавіка і пад.). Матор доўга чхаў, і машыну давялося завесці ручкай. Пташнікаў. А можа, гэта была і не станцыя: толькі чхалі белай парай паравозы, грукаталі на стыках колы вагонаў, падслепавата мігалі семафоры. Сабаленка.

3. перан., на каго-што. Разм., груб. Не звяртаць увагі; выказваючы пагарду, знявагу ў адносінах да каго‑н. Вядома, пан чхаць хацеў на законы, а ўсё ж не чапаў Сіланція. Жычка. Здавалася, што Юру, які чхаў на свае абавязкі перад другімі, павінна быць лёгка ў жыцці. Карпаў. — Чхаў я на Фогеля, — ваяўніча заяўляе Хадоська. — Ён сам баіцца. Навуменка.

4. перан. Разм. Імчацца; ехаць; ісці. А праз кароткую хвіліну Антось садзіўся на машыну. На паравозе без білета Чхаў да Баранавіч дасвета. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чхаць, чхнуць

1. nesen vi;

2. перан разм груб (на каго, што) nicht bechten, sich hinwgsetzen (über A);

мне чхаць на яго́ ich pfife auf ihn

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разачха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Пачаць многа і доўга чхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачиха́ть сов., разг. зачха́ць, пача́ць чхаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зачха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Чхаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kichać

незак. чхаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)