расійская і бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыла Петраградскае харэаграфічнае вучылішча (1923, клас А.Ваганавай). З 1923 салістка Ленінградскага імя Кірава, з 1941 Свярдлоўскага т-раў оперы і балета, у 1947—57 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1949—91 выкладала ў Бел. харэаграфічным вучылішчы. Танцоўшчыца лірычнага плана, валодала высокай культурай акад. танца, элегантнасцю, тонкім густам. Сярод партый: Ванда («Салавей» М.Крошнера), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Адэта («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Флёр дэ Ліс і Цар-дзяўчына («Эсмеральда» і «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні). Сярод яе вучаніц І.Душкевіч, Н.Філіпава, С.Масанёва.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. Мн., 1983. С. 49, 51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯНО́ЧАК», «Вяночкі»,
бел. сцэнічны танец, у якім сінтэзаваны тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Вызначаецца лірычнасцю і дэкаратыўнасцю. Муз. памер . Тэмп умераны. Створаны К.Мулерам для пастаноўкі нац. балета «Князь-возера» В.Залатарова (1949), увайшоў у рэпертуар Дзярж. ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, самадз. калектываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУСАРЫ́», «Гусарыкі»,
бел.нар. танец. Блізкі да карагода. Муз. памер або . Тэмп павольны. Выканаўцы ходзяць, узяўшыся за рукі і спяваючы песню, ствараюць розныя фігуры: круг, вароты, запляценні і інш. Зафіксаваны ў Магілёўскай вобл. На нар. першааснове ў харэаграфічным ансамблі «Харошкі» створаны арыгінальны канцэртны танец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕРАБЕ́Й»,
традыцыйны бел. танец. Цесна звязаны са шматлікімі карагоднымі варыянтамі, у аснове якіх кругавая пабудова, імітацыя рухаў вераб’я, суправаджэнне прыпеўкамі. Складаецца з 2 частак: 1-я ва ўмераным тэмпе, муз. памер трохдольны, 2-я — у хуткім, муз. памер . Уваходзіў у рэпертуар трупы І.Буйніцкага. Быў вядомы ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЗА́»,
«Козачка», «Казёл», бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Верагодна, мае вытокі ў стараж. абрадавым хаджэнні з «казою» на каляды. У аснове харэаграфічнага малюнка — імітацыя розных рухаў і звычак коз (тупат, скачкі і інш.). Бытуе ў мностве варыянтаў амаль на ўсёй тэр. Беларусі. Некат. варыянты маюць элементы гумарыстычнага ігравога дзеяння, акрабатыкі. Выконваецца пад прыпеўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЫШАВА (Клара Мікалаеўна) (н. 31.12.1935, г.п. Памяць Парыжскай Камуны Борскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт. Расіі (1964). Нар.арт. Беларусі (1971). Скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча (1955). Працавала ў т-рах оперы і балета ў Горкім і Чэлябінску. З 1965 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1977 педагог Дзярж. харэаграфічнага каледжа Беларусі (да 1992 і маст. кіраўнік). Балерына шырокага творчага дыяпазону, у рэпертуары партыі ад чыста класічных да гратэскавых. Валодае высокай тэхнікай, экспрэсіўнай, энергічнай манерай танца. Сярод лепшых партый на бел. сцэне: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я.Глебава), Дзяўчына («Пасля балю» Г.Вагнера), Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Эгіна і Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага). У інш. т-рах выканала партыі Ніны («Маскарад» Л.Лапуціна), Кацярыны («Каменная кветка» Пракоф’ева) і інш.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. Мн., 1983. С. 69—70, 81.