«ГУСАРЫ́»,
«Гусарыкі», бел. нар. танец. Блізкі да карагода. Муз. памер 2/4 або 4/4. Тэмп павольны. Выканаўцы ходзяць, узяўшыся за рукі і спяваючы песню, свараюць розныя фігуры: круг, вароты, запляценні і інш. Зафіксаваны ў Магілёўскай вобл. На нар. першааснове ў харэаграфічным ансамблі «Харошкі» створаны арыгінальны канцэртны танец.
Ю.М.Чурко.
т. 5, с. 542
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)