Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Чуко́цкае мо́ран. Tschúktschensee f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
чуко́цкі
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
чуко́цкі
чуко́цкая
чуко́цкае
чуко́цкія
Р.
чуко́цкага
чуко́цкай чуко́цкае
чуко́цкага
чуко́цкіх
Д.
чуко́цкаму
чуко́цкай
чуко́цкаму
чуко́цкім
В.
чуко́цкі (неадуш.) чуко́цкага (адуш.)
чуко́цкую
чуко́цкае
чуко́цкія (неадуш.) чуко́цкіх (адуш.)
Т.
чуко́цкім
чуко́цкай чуко́цкаю
чуко́цкім
чуко́цкімі
М.
чуко́цкім
чуко́цкай
чуко́цкім
чуко́цкіх
Крыніцы:
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Чуко́тское мо́реЧуко́цкае мо́ра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Chukchee Sea
[,tʃʊktʃi:ˈsi:]
Чуко́цкае мо́ра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛО́НГА ПРАЛІ́Ў Паміж востравам Урангеля і берагам Азіі, злучае Усх.-Сібірскае і Чукоцкае моры. Даўж. 128 км, найменшая шыр. 146 км, глыб. 36—50 м. Большую частку года ўкрыты лёдам. Названы ў гонар капітана амер. кітабойнага судна Т.Лонга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЫНГАЎ ПРАЛІ́Ў,
паміж Азіяй (Чукоцкі п-аў) і Паўн. Амерыкай (штат Аляска). Злучае Паўн. Ледавіты ак. (Чукоцкаем.) з Ціхім ак. (Берынгава м.). Даўж. 60 км, шыр. 35—86 км, найменшая глыб. на фарватэры 42 м. Па праліве (паміж а-вамі Дыяміда) умоўна праходзіць лінія перамены дат. Упершыню пройдзены С.І.Дзяжнёвым у 1648, потым рус. экспедыцыяй В.Берынга ў 1728, названы ў яго гонар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВІРАВА́ННЕ (ад ням. gravieren франц. graver выразаць на чым-небудзь),
выразанне арнаменту, выявы, надпісу і інш. на паверхні цвёрдых матэрыялаў (метал, косць, камень, дрэва, шкло і інш.) разцамі ці інш.спец. інструментамі. Вядома са стараж. часоў у многіх народаў: гравіраванне на метале кубачынскіх майстроў (Дагестан), чукоцкае гравіраванне па косці і інш. Пры гравіраванні на метале і шкле ўжываецца траўленне кіслотамі. Гравіраваны малюнак бывае пукаты або заглыблены. Гравіраванне выкарыстоўваюць у вытворчасці друкарскіх формаў у гравюры, ювелірным мастацтве, аздабленні шклянога і хрусталёвага посуду, зброі. Можа спалучацца з чаканкай, ліццём, залачэннем, чарненнем, эмалямі.
На Беларусі вядома з каменнага веку (ювелірныя вырабы з геам. гравіраваным арнаментам). У 11—13 ст. пашырана гравіраванне геам. і сюжэтнага характару па метале, косці, дрэве, камені. У 15—18 ст. гравіраванне арнаментальнага і сюжэтнага характару аздаблялі царк. начынне, кніжныя абклады і інш. У 17—18 ст. гравіраванымі гербамі, партрэтамі, пейзажамі, надпісамі ўпрыгожвалі ўзоры ўрэцка-налібоцкага шкла. Металічныя вырабы 19 ст. вызначаюцца чаргаваннем дробнаўзорыстага гравіраванага дэкору з вял. ўчасткамі чыстай паверхні. У наш час у тэхніцы гравіравання працуюць некаторыя майстры-ювеліры.