Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
чужы́нскі, ‑ая, ‑ае.
1.Разм. Тое, што і чужы (у 1 знач.). Парабчанка Кацярына Жне чужынскае дабро.Броўка.
2. Які мае адносіны да чужынца, належыць яму. Над Паставамі хмарай качаецца дым, ад матораў чужынскіх аж стогне абшар.Дубоўка.Толькі той у баях пераможа, Зломіць люты чужынскі рух, Хто пад націскам зграі варожай Захавае свой цвёрды дух.Глебка.// Такі, як у чужынца; халодны, суровы. — А дзе мая шапка? — спытаў [Панця] сурова і ўстрывожана. — Га? — І апёк бацьку бязлітасным, чужынскім позіркам.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)