вучоны ў галіне марфалогіі, радыебіялогіі і цытагенетыкі. Д-рмед.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1954). З 1954 у Ін-це фізіялогіі, з 1987 — радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўзроставай анатоміі нерв. сістэмы чалавека і жывёл, радыяцыйнай марфалогіі і эмбрыялогіі.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность пра старении. Мн., 1984 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЫШАЎ (Іван Іларыёнавіч) (н. 14.7.1912, с. Рускія Нарвашы Янцікаўскага р-на, Чувашыя),
бел. хімік. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), д-рхім.н. (1953), праф. (1955). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1936). З 1954 у Бел. лесатэхн. ін-це, у 1964—79 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па хіміі тэрпеноідаў, метадах іх аналізу, распрацоўцы тэхналогій вытв-сці практычна важных лесахім. прадуктаў.
Тв.:
Синтетические продукты из канифоли и скипидара. Мн., 1964 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАЛЮ́БАЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (29.5.1900, г. Чэбаксары, Чувашыя — 28.2.1956),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Ген.-палк. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў акадэміі Ваен. імя Фрунзе (1931) і Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, з мая 1944 нач. штаба 2-га Бел. фронту. Прадуманы Багалюбавым план дзеянняў і ўмелае кіраванне штабамі злучэнняў войскаў фронту ў Беларускай аперацыі 1944 спрыялі поспеху ў разгроме праціўніка на магілёўскім напрамку. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
бел.паэт. У 1922 вярнуўся з бацькамі з бежанства на радзіму — в. Какошчычы (Слонімскі р-н). За ўдзел у рэв.-вызв. барацьбе неаднаразова быў арыштаваны польск. ўладамі, зняволены ў турму (1934—37), у Бяроза-Картузскі канцлагер (1939). Удзельнік партыз. руху ў Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Друкаваўся з 1938 (літ.псеўд.Алесь Сучок). У вершах услаўляў імкненне да свабоды, мужнасць чалавека-змагара. У пасляваен. творах пераважаюць грамадз. матывы, пейзажная лірыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́КІН (Віктар Іванавіч) (н. 14.1.1918, г. Алатыр, Чувашыя),
бел. архітэктар, вучоны. Засл.арх. Беларусі (1980). Канд. архітэктуры (1970), праф. (1984). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў камунальнага буд-ва (1940). У 1946—58 працаваў у Вільні (рэсп. стадыён, мост цераз р. Нярыс, будынак Дзярж. б-кі). З І958 у Мінску. Асн. работы на Беларусі: генпланы Светлагорска, Пінска, цэнтра Брэста, у Мінску — жылыя раёны і мікрараёны Усход, Серабранка, вул. Чкалава (усе ў аўтарскім калектыве), гал.навуч.-лабараторны корпус арх. і буд. ф-таў БПА (у сааўт.) і інш.
Тв.:
Архитектурное проектирование жилых районов. Мн., 1987;
Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДВІ́НАЎ (Мікалай Дзмітрыевіч) (15.2.1901, г. Ядрын, Чувашыя — 26.1. 1966),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1949). З 1925 у Т-ры-студыі пад кіраўніцтвам Ю.Завадскага, з 1936 у Растоўскім-на-Доне т-ры імя М.Горкага, з 1940 у Маскоўскім т-ры імя Массавета. Акцёр шырокага дыяпазону. Стварыў вострадрам., магутныя, цэласныя характары: Арбенін («Маскарад» М.Лермантава; Ленінская прэмія, 1965), Васіль Забродзін («Ленінградскі праспект» І.Штока), Рычард Даджэн («Вучань д’ябла» Б.Шоу), Атэла, Лір («Атэла», «Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. З 1936 здымаўся ў кіно: «Багдан Хмяльніцкі», «Маскарад» (абодва 1941), «Катоўскі» (1943), «Смелыя людзі» (1950), «Калі адлятаюць буслы» (1965) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЛГАК (Тамаш Іосіфавіч) (падп. мянушка Гуліч; 1801, б. фальварак Міцкевічы Навагрудскага ваяв. — 16.2.1895),
бел.рэв. дзеяч, мемуарыст. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Падзяляў погляды філарэтаў і філаматаў. Удзельнік паўстання 1830—31. З 1836 выконваў даручэнні Ш.Канарскага. Пасля правалу тайнай арг-цыі арыштаваны ў Вільні і ў 1839 сасланы ў Зах. Сібір. Адтуль дасылаў матэрыялы ў «Rocznik Literacki» («Літаратурны штогоднік», 1843—49). У 1857 вярнуўся на радзіму ў Міцкевічы. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863—64, уваходзіў у склад віленскіх рэв. арг-цый, за што сасланы на катаргу ў Томскую губ., у 1869 пераведзены ў Цывільск (Чувашыя), потым у Казань. У 1871 па амністыі вярнуўся дамоў. Аўтар успамінаў і філас. Трактатаў.