чле́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чле́нік чле́нікі
Р. чле́ніка чле́нікаў
Д. чле́ніку чле́нікам
В. чле́нік чле́нікі
Т. чле́нікам чле́нікамі
М. чле́ніку чле́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чле́нік м., зоол. чле́ник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чле́нік, ‑а, м.

Спец. Адна з рухомых частак, на якія дзеліцца цела некаторых жывёльных і раслінных арганізмаў; сегмент. Членікі вусікаў пчалы. Членікі саліцёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чле́ник зоол. чле́нік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАЛЁНКА,

аддзел задняй канечнасці ў земнаводных і наземных пазваночных, нагі ў чалавека паміж сцягном і ступнёй. Шкілет галёнкі складаюць вяліка- і малагалёначныя косці, якія зверху сучляняюцца, на працягу і канцах злучаны звязкамі. Мышцы галёнкі падзяляюцца на 3 групы: пярэднюю (складаецца з разгінальнікаў ступні і пальцаў), вонкавую (мышцы, што згінаюць, адводзяць і паварочваюць ступню), заднюю (згінальнікі пальцаў, ступні, галёнкі). Кровазабеспячэнне галёнкі адбываецца з разгалінаванняў падкаленнай артэрыі; паверхневыя вялікая і малая падскурныя вены і глыбокія вялікагалёначныя вены забяспечваюць адток крыві ад галёнкі. Галёнка членістаногіх — членік нагі паміж сцягонцам (у насякомых) ці каленным членікам (у павукападобных) і лапкай, звычайна членістай.

т. 4, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

базіпады́т

(ад гр. basis = аснова + podos = нага)

другі членік асноўнай часткі (протападыта) двухгаліністай канечнасці ракападобных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЭХІНАКО́К (Echinococcus),

род гельмінтаў сям. цэпеняў кл. стужачных чарвей; узбуджальнік эхінакакозу. Некалькі відаў. На Беларусі Э. зярністы (E. granulosus). Паразітуе ў дарослым стане ў кішэчніку канчатковага гаспадара (ваўка, ката, куніцы, ліса, сабакі. тхара, шакала).

Даўж. дарослага паразіта 3—6 мм. Мае галоўку і 3—4 членікі. На галоўцы (сколексе) 4 прысоскі з 2 венчыкамі ў 2 рады і 40 дробнымі кручкамі. Апошні членік мае спелыя палавыя прадукты. Яйцы Э. з экскрэментамі выходзяць з кішэчніка гаспадара і трапляюць у арганізм прамежкавых гаспадароў — чалавека і траваедных жывёл (авечак, дзікоў, ласёў, кароў, коз, коней, свіней), дзе ператвараюцца ў лічынкі (анкасферы). пранікаюць з крывёй і лімфай у косці, лёгкія, мозг, мышцы, печань і інш.; развіваюцца ў пухіры, таксама наз. Э.

Эхінакок — дарослая асобіна.

т. 18, кн. 1, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭ́ПНІ, саліцёры (Taeniidae),

сямейства (па інш. сістэматыцы — атрад) класа стужачных чарвей тыпу плоскіх чарвей. 13 родаў, каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомыя Ц.: няўзброены, або бычыны (Taeniarhynchus saginatus), узброены, ці свіны (Taęnia solium), — найб. небяспечныя для чалавека. Паразітуюць у органах і тканках паўзуноў, птушак, млекакормячых жывёл і чалавека (канчатковыя гаспадары). Узбуджальнікі цэстадозаў.

Цела даўж. ад 3 мм (3—7 членікаў) да 10 м (больш за 1 тыс. членікаў) пляскатае, стужкападобнае. Галоўка з 4 прысоскамі, у некаторых відаў хабаток з кручкамі. Біягельмінты. Гермафрадыты, палавыя залозы размешчаны ў кожным членіку цела. Цыкл развіцця са складаным ператварэннем з адным прамежкавым гаспадаром (грызуны, капытныя, радзей драпежнікі і інш.), у якіх зародак (анкасфера) ператвараецца ў лічынку (цыстыцэрк, цэкура, эхіпакок і інш.). Ежу засвойваюць паверхняй цела. Чалавек заражаецца пры спажыванні недаваранага ці недасмажанага мяса, у якім паразітуюць лічынкі. Гл. таксама Тэніідозы, Цыстыцэркоз, Эхінакакоз.

Л.​В.​Кіршенка.

Цэпні: 1 — бычыны (а — галоўка, б — членік); 2 — свіны (а — агульны выгляд, б — галоўка).

т. 17, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЧО́ЛЫ, пчаліныя (Apoidea),

надсямейства насякомых атр. перапончатакрылых. 6 сям., каля 30 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна. На Беларусі пераважна трапляюцца П. (андрэна, калет, гілеус, панург і інш.), чмялі. Кормяцца пылком і нектарам раслін. Маюць вял. гасп. значэнне як апыляльнікі раслін. Пчол меданосных разводзяць для атрымання прадуктаў пчалярства.

Даўж. ад 1,5 мм да 5 см, у большасці відаў I—1,5 см. Цела пераважна ўкрыта густымі валаскамі. Ротавы апарат грызуча-ліжучы, у выглядзе хабатка. Многія П. маюць прыстасаванні (збіральны апарат) для збору пылку, напр., густыя валаскі на задніх нагах ці расшыраныя галёнкі і першы членік задняй лапкі і інш. Добра развіты слінныя залозы і валляк. Маюць джала і ядавітыя залозы. Большасць відаў адзіночныя (у гняздзе — самец і самка, якая будуе гняздо і збірае корм для лічынак). У «грамадскіх» П. сям’я (гл. Пчаліная сям’я) складаецца з адной або некалькіх плодных самак. самцоў і мноства бясплодных самак (рабочыя асобіны). Паразітныя П. адкладваюць яйцы на корм, назапашаны інш. насякомымі, выкарыстоўваюць гнёзды П. інш. відаў.

Пчолы: 1 — антафора; 2 — андрэна цемнакрылая; 3 — калет; 4 гілеус; 5 — осмія рыжабрухая.

т. 13, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

segment

[ˈsegmənt]

1.

n.

1) ча́стка f., адрэ́зак -ка m.

segment of an orange — до́лька ара́нжыка

2) Geom.

а) сэгмэ́нт кру́га

б) адці́нак, адрэ́зак -ка m. (лі́ніі)

3) Biol. чле́нік -а m.; сэгмэ́нт -а m.; сэгмэ́нт пазванка́

2.

v.t.

дзялі́ць на чле́нікі, сэгмэ́нты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)