чартапало́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. чартапало́х
Р. чартапало́ху
Д. чартапало́ху
В. чартапало́х
Т. чартапало́хам
М. чартапало́се

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чартапало́х, -у, М -ло́се, м.

Шматгадовая калючая расліна сямейства складанакветных з перыстарассечаным лісцем і пурпурова-сінімі кветкамі.

Каля паркана буяў ч.

|| прым. чартапало́хавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чартапало́х, -ху м., бот. чертополо́х, бодя́к, волче́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чартапало́х, ‑у, М ‑лосе, м.

Двух- або шматгадовая расліна сямейства складанакветных, калючае пустазелле з перыстарассечаным лісцем і пурпуровымі кветкамі. Каля паркана, якім быў адгароджаны касцёл, рос чартапалох і палын. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Чартапалох 11/203

- » - паніклы 11/203 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРТАПАЛО́Х (Carduus),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 120 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, заносныя — у Амерыцы, Аўстраліі. На Беларусі 5 відаў Ч.: дробнагаловы (C. pycnocephalus); калючы (C. acanthoides); кучаравы (C. crispus), нар. назвы бадзюлі, растроп, дзядоўнік; паніклы (C. nutans); кручочкавы (C. hamulosus). Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, пасевах, каля жылля, на сметніках.

Двух- і шматгадовыя калючыя травяністыя расліны выш. 0,3—2 м. Сцябло часцей з калюча-зубчастымі крыльцамі. Лісце чаргаванае, па краі з доўгімі калючкамі. Кветкі трубчастыя, звычайна пурпурныя, у кошыку. Плод — сямянка. Пустазелле. Меданосныя, алейныя, дэкар. расліны.

Чартапалох: 1 — калючы; 2 — кручочкавы; 3 — паніклы.

т. 17, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чартапало́х м. бат. Dístel f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

thistle [ˈθɪsl] n.

1.bot. чартапало́х, асо́т

2. чартапало́х (эмблема Шатландыі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чертополо́х бот. чартапало́х, -ху м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бодя́к бот. чартапало́х, -ху м., бадзя́к, -ку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)