чаро́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чаро́тны чаро́тная чаро́тнае чаро́тныя
Р. чаро́тнага чаро́тнай
чаро́тнае
чаро́тнага чаро́тных
Д. чаро́тнаму чаро́тнай чаро́тнаму чаро́тным
В. чаро́тны (неадуш.)
чаро́тнага (адуш.)
чаро́тную чаро́тнае чаро́тныя (неадуш.)
чаро́тных (адуш.)
Т. чаро́тным чаро́тнай
чаро́тнаю
чаро́тным чаро́тнымі
М. чаро́тным чаро́тнай чаро́тным чаро́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МЫШАЛО́ВЫ (Circus),

род птушак сям ястрабіных атр. сокалападобных. 9 (12) відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей. На Беларусі 4 віды: М. балотны, або чаротны (нар. назва балотны шуляк) — C. aeruginosus; М. лугавы — C. pygargus; М. палявы — C. cyaneus; М. стэпавы — C. macrourus. Трымаюцца адкрытых ландшафтаў, паблізу вадаёмаў. М. стэпавы занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.

Даўж. цела 40—60 см, маса 230—1000 г. Афарбоўка ў маладых самцоў і самак амаль аднолькавая, у дарослых адрозніваецца. Па баках галавы падабенства тваравага дыска, характэрнага для соў. Крылы і хвост доўгія, прыстасаваны да павольнага бясшумнага палёту нізка над зямлёй, калі М. высочваюць здабычу. Кормяцца пераважна мышападобнымі грызунамі (адсюль назва), дробнымі вадаплаўнымі птушкамі, жабамі, насякомымі.

Мышаловы: 1 — палявы; 2 — лугавы; 3 — стэпавы; 4 — балотны (а — самец, б самка).

т. 11, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)