чарнільна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з чарнільным адценнем, напр.: чарнільна-ліловы, чарнільна-чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарні́льнао́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чарні́льнао́рны чарні́льнао́рная чарні́льнао́рнае чарні́льнао́рныя
Р. чарні́льнао́рнага чарні́льнао́рнай
чарні́льнао́рнае
чарні́льнао́рнага чарні́льнао́рных
Д. чарні́льнао́рнаму чарні́льнао́рнай чарні́льнао́рнаму чарні́льнао́рным
В. чарні́льнао́рны (неадуш.)
чарні́льнао́рнага (адуш.)
чарні́льнао́рную чарні́льнао́рнае чарні́льнао́рныя (неадуш.)
чарні́льнао́рных (адуш.)
Т. чарні́льнао́рным чарні́льнао́рнай
чарні́льнао́рнаю
чарні́льнао́рным чарні́льнао́рнымі
М. чарні́льнао́рным чарні́льнао́рнай чарні́льнао́рным чарні́льнао́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГНАЯВІ́К, чарнільны грыб,

благушка (Coprinus),

род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. гнаевіковых. Каля 200 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. Сапратрофы. Растуць на ўгноенай глебе, гнілой драўніне, раслінных рэштках у лясах, садах, парках, агародах, на пашы. Пладаносяць у ліп.—кастрычніку. На Беларусі 15 відаў, найб. вядомыя гнаявік белы (C. comatus), гнаявік чарнільны, ці шэры (C. atramentarica), гнаявік шэры (C. cinereus), гнаявік дамавы (C. domesticus). Гнаявік белы і чарнільны ядомыя ў маладым узросце; чарнільны мае проціалкагольнае рэчыва.

Шапка дыяметрам 1—14 см, яйцападобная, званочкавая, у старых грыбоў шыроказваночкавая ці распасцёртая, з узнятым уверх краем, белая, шэрая, жаўтаватая, часам з камякамі, пры адміранні расплываецца ў чарнільна-чорную вадкасць. Пласцінкі свабодныя, белыя, потым чарнеюць. Споры эліпсоідныя, чорныя. Эфемеры — пладовыя целы існуюць некалькі гадзін ці дзён.

Гнаявік чарнільны.

т. 5, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)