чарне́й нареч. сравнит. ст. черне́е, почерне́е

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чо́рна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
чо́рна чарне́й найчарне́й

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

чарне́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чарне́ю чарне́ем
2-я ас. чарне́еш чарне́еце
3-я ас. чарне́е чарне́юць
Прошлы час
м. чарне́ў чарне́лі
ж. чарне́ла
н. чарне́ла
Загадны лад
2-я ас. чарне́й чарне́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чарне́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

чарне́й прысл, чарне́йшы (выш. ст ад чорна, чорны) schwärzer

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стараве́р, ‑а, м.

Чалавек, які належаў да адной з рэлігійных груп, што не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. у Расіі і варожа адносіліся да афіцыйнай праваслаўнай царквы. Хоць .. [пісар] чалавек і малады, — яму толькі дваццаць восем гадоў, — але барада вырасла, як у добрага старавера. Колас. [Лявон:] А чаму стараверы выйгралі [справу па судзе], хоць пазней за бацькавага дзеда ў Барках пасяліліся? Купала. Дзяды дзядоў хадзілі стараверамі, Народы гладзілі чарней ад засланкі. Барадулін. // перан. Чалавек, які прытрымліваецца ўстарэлых звычаяў, прывычак, густаў і пад. Літаратурныя стараверы, эстэтычны густ якіх выхаваўся па папулярным шырспажыве, не зразумеўшы тое новае, што выходзіць з-пад пяра мастака, накідваюцца на яго з абвінавачваннямі. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)