Чарвячная перадача 4/604; 8/379; 11/187

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

чарвячная перадача

т. 17, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

червя́чный мех. чарвя́чны;

червя́чная переда́ча чарвя́чная перада́ча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарвя́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з выкарыстаннем чарвяка (у 4 знач.). Чарвячная перадала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wormgear

Tech.

чарвя́чная перада́ча

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

чарвя́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чарвя́чны чарвя́чная чарвя́чнае чарвя́чныя
Р. чарвя́чнага чарвя́чнай
чарвя́чнае
чарвя́чнага чарвя́чных
Д. чарвя́чнаму чарвя́чнай чарвя́чнаму чарвя́чным
В. чарвя́чны (неадуш.)
чарвя́чнага (адуш.)
чарвя́чную чарвя́чнае чарвя́чныя (неадуш.)
чарвя́чных (адуш.)
Т. чарвя́чным чарвя́чнай
чарвя́чнаю
чарвя́чным чарвя́чнымі
М. чарвя́чным чарвя́чнай чарвя́чным чарвя́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПРАСТО́РАВЫ МЕХАНІ́ЗМ,

механізм, у якім звёны выконваюць прасторавыя рухі ці рухі ў розных плоскасцях (напр., чарвячная перадача, шарнірная муфта).

т. 13, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэду́ктар, ‑а, м.

1. Механізм, які служыць для перадачы вярчэння ад аднаго вала да другога (зубчастая, чарвячная перадача).

2. Прыбор, які служыць для зніжэння ціску вадкасці, газу ў сістэме рухавікоў.

[Ад лац. reductor — адводчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЛАБО́ІДНАЯ ПЕРАДА́ЧА,

від чарвячнай перадачы, у якой вядучы элемент — чарвяк мае ўвагнутую (глабоідную) форму. Ад перадачы з цыліндрычным чарвяком адрозніваецца адначасовым зачапленнем большай колькасці віткоў чарвяка з зубамі вядзёнага кола. Здольная перадаваць большыя намаганні, чым звычайная чарвячная перадача, мае большы ккдз (з-за лепшых умоў змазкі). Выкарыстоўваецца звычайна пры вял. нагрузках, а таксама пры неабходнасці стварэння кампактнага і лёгкага абсталявання (у транспартных і горных машынах, самалётах і інш.).

Глабоідная перадача.

т. 5, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУБЧА́СТАЯ ПЕРАДАЧА,

механізм перадачы вярчальнага руху ад аднаго вала другому з дапамогай зубчастых колаў (або зубчастага кола і рэйкі, чарвяка). Выкарыстоўваюцца як асобныя агрэгаты (рэдуктары, каробкі перадач, дыферэнцыялы і інш.) і як часткі машын і механізмаў.

Адрозніваюць З.п.: з паралельнымі восямі (цыліндрычныя прамазубыя, касазубыя і шаўронныя), з перасякальнымі восямі (канічныя з прамымі, касымі і кругавымі зубамі), з перакрыжаванымі восямі (вінтавыя і гіпоідныя перадачы). З.п. з гнуткім зубчастым колам наз. хвалевай перадачай. З.п. бываюць унутранага і вонкавага счаплення; планетарныя перадачы і радавыя; адкрытыя, паўадкрытыя і закрытыя; адна- і шматступеньчатыя. Вызначаюцца высокім ккдз (0,97—0,99 у аднаступеньчатых), даўгавечнасцю і надзейнасцю. Перадатачны лік звычайна 2—4, часам 8—10 і больш. Гл. таксама Чарвячная перадача.

т. 7, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)