чалавекалю́бец, -бца, мн. -бцы, -бцаў, м.

Той, хто любіць людзей, гатовы дапамагчы ім; гуманіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалавекалю́бец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чалавекалю́бец чалавекалю́бцы
Р. чалавекалю́бца чалавекалю́бцаў
Д. чалавекалю́бцу чалавекалю́бцам
В. чалавекалю́бца чалавекалю́бцаў
Т. чалавекалю́бцам чалавекалю́бцамі
М. чалавекалю́бцу чалавекалю́бцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чалавекалю́бец, -бца м. человеколю́бец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чалавекалю́бец, ‑бца, м.

Кніжн. Той, хто любіць людзей; гуманіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалавекалю́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і чалавекалюбец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

человеколю́бец книжн. чалавекалю́бец, -бца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чалавека...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да людзей, да чалавека, напр.: чалавекападобны, чалавекалюбец, чалавекалюбства, чалавеканенавіснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалавекалю́б, ‑а, м.

Кніжн. Тое, што і чалавекалюбец. Вялікі чалавекалюб, цярплівы настаўнік, .. [Радзевіч] натхняў нас на творчыя пошукі. Рамановіч. Ядвігін Ш. — вялікі чалавекалюб. Чыгрын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)