ці́тла, -а, мн. -ы, -аў, н.

У сярэдневяковай пісьменнасці: надрадковы знак у выглядзе ламанай рыскі над словамі, напісанымі скарочана, або над літарамі, калі яны абазначалі лічбу.

|| прым. ці́тлавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́тла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ці́тла ці́тлы
Р. ці́тлы ці́тлаў
Д. ці́тле ці́тлам
В. ці́тлу ці́тлы
Т. ці́тлай
ці́тлаю
ці́тламі
М. ці́тле ці́тлах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ці́тла ср. (надстрочный знак) ти́тло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Цітла 11/115

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ці́тла, ‑ы, ж.

У сярэдневяковай пісьменнасці Русі і Грэцыі — надрадковы знак у выглядзе ламанай рыскі, які ставіўся над словамі, напісанымі скарочана, або над літарамі, калі яны мелі лічбавае значэнне.

[Ад грэч. títlos — надпіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цітла

т. 17, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ці́тла

(гр. titlos = надпіс)

надрадковы знак у старажытнагрэчаскай, стараславянскай і ўсходнеславянскай пісьменнасці, які ставіўся над словамі, напісанымі скарочана, або над літарамі, калі яны абазначалі лічбы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ти́тло ср.

1. физиол. ці́тла, -лы ж.;

2. (заголовок) уст. загало́вак, -ло́ўка м., на́зва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛІ́ЧБЫ,

умоўныя знакі для абазначэння лікаў. У вузкім сэнсе — знакі 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9.

Найб. раннім з’яўляецца запіс лікаў словамі, які захоўваўся, напр., у матэматыкаў Сярэдняй Азіі і Б. Усходу да 10 ст. З развіццём эканомікі ўзнікла неабходнасць стварэння больш дасканалых спосабаў абазначэння лікаў і распрацоўкі прынцыпаў іх запісу (сістэм лічэння). Самыя старажытныя Л. з’явіліся ў 3—2-м тыс. да н. э. (Вавілон, Стараж. Егіпет, Кітай). Напр., вавілонскія Л. ўяўлялі сабой клінапісныя знакі для абазначэння лікаў 1, 10 і 100 (ці толькі 1 і 10); астатнія натуральныя лікі запісвалі з дапамогай іх злучэння. У егіпецкай іерагліфічнай нумарацыі існавалі асобныя знакі для абазначэння адзінак дзесятковых разрадаў. З 1-га тыс. да н. э. многія народы (грэкі, фінікійцы, арабы, армяне, славяне і інш.) з алфавітным пісьмом Л. абазначалі літарамі алфавіта; у славянскай нумарацыі пры гэтым зверху ставіўся спец. знак (цітла). У сярэднія вякі ў Еўропе карысталіся рымскай нумарацыяй, у якой асобнымі знакамі (рымскімі лічбамі) можна было запісаць любы лік да мільёна. Больш дасканалая нумарацыя ўзнікла ў Індыі не пазней 5 ст.; у Еўропу яе перанеслі арабы (адсюль назва арабскія Л.); сучасная дзесятковая сістэма лічэння вядома з 15 ст. Гл. таксама Лічэнне.

В.І.Бернік.

т. 9, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)