ЦІТ Флавій Веспасіян (Titus Flavius Vespasianus; 30.12.39—13.9.81),
рымскі імператар [79—81]. З дынастыі Флавіяў. Сын і пераемнік Веспасіяна. У час Іудзейскай вайны 66—73 камандаваў легіёнам у арміі бацькі. Пасля абвяшчэння Веспасіяна імператарам (69) прыняў ад яго камандаванне ў Палесціне. У 70 задушыў паўстанне іудзеяў і разбурыў Іерусалім. З 71 прэфект прэтарыянскай гвардыі і суправіцель Веспасіяна. У 73—74 цэнзар, правіў у згодзе з сенатам. Ц. расходаваў значныя сродкі на ліквідацыю вынікаў вывяржэння Везувія 24.8.79, мору і пажару ў Рыме ў 80, буд-ва тэрмаў. Памёр ад ліхаманкі.
Літ.:
Светоний Г.Т. Жизнь двенадцати цезарей: Пер. с лат.М., 1990;
Федорова Е.В. Императорский Рим в лицах. 2 изд. Смоленск, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ціт (скамарох) 12/631
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ціт (берасцейскі ваявода) 2/419
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ціт (імператар) 9/215; 10/607
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Лівій Ціт 3/498; 6/358; 8/628, 631; 9/215
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ціт Лукрэцый Кар, гл. Лукрэцый
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Бараціні Ціт Лівій 2/144, 434
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Плаўт Ціт Макцый 4/269; 7/140; 8/467; 9/215
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
доўгацярпе́нне, ‑я, н.
Уст. Трывалае, доўгае цярпенне. Ціт узяў .. кусочак дрэва, паглядзеў на яго і, трасучы галавою, прамовіў: — Госпадзі многаміласцівы! Дакуль тваё доўгацярпенне!..Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НО́ВІКАЎЦіт Парфенавіч (31.3.1907, в. Салтанаўка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 5.4.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Уладзівастоцкае ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Стралк. рота на чале са старшым лейт. Н. вызначылася ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад Кіева. У 1946—58 на гасп. рабоце.