ЦІТ Флавій Веспасіян (Titus Flavius Vespasianus; 30.12.39—13.9.81),
рымскі імператар [79—81]. З дынастыі Флавіяў. Сын і пераемнік Веспасіяна. У час Іудзейскай вайны 66—73 камандаваў легіёнам у арміі бацькі. Пасля абвяшчэння Веспасіяна імператарам (69) прыняў ад яго камандаванне ў Палесціне. У 70 задушыў паўстанне іудзеяў і разбурыў Іерусалім. З 71 прэфект прэтарыянскай гвардыі і суправіцель Веспасіяна. У 73—74 цэнзар, правіў у згодзе з сенатам. Ц. расходаваў значныя сродкі на ліквідацыю вынікаў вывяржэння Везувія 24.8.79, мору і пажару ў Рыме ў 80,
Літ.:
Светоний Г.Т. Жизнь двенадцати цезарей:
Федорова Е.В. Императорский Рим в лицах. 2 изд. Смоленск, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)