цір¹, -а, м.

Спецыяльна прыстасаванае памяшканне для стральбы па мішэнях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́р

‘змазка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ці́р
Р. ці́ру
Д. ці́ру
В. ці́р
Т. ці́рам
М. ці́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ці́р

‘памяшканне для стральбы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ці́р ці́ры
Р. ці́ра ці́раў
Д. ці́ру ці́рам
В. ці́р ці́ры
Т. ці́рам ці́рамі
М. ці́ры ці́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цір², -у, м. (спец.).

Састаў з каніфолі, смалы і інш., якім змазваюць стаячы такелаж і рангоўт на караблях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цір I м., спорт. тир

цір II, род. ці́ру м., спец. (смазка) тир

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цір 1, ‑а, м.

Закрытае ці паўзакрытае памяшканне для вучэбнай і трэніровачнай стральбы з ручной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі. Вася колькі разоў страляў да гэтага з дробнакалібернай у ціры. Пальчэўскі. Страляць навучаецца ў ціры Суворавец, юны салдат. Аўрамчык.

[Фр. tir.]

цір 2, ‑у, м.

Спец. Састаў з смалы, каніфолі і інш., якім змазваюць стаячы такелаж і рангоўт на караблях.

[Гал. teer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цір м. Scheßstand m -(e)s, -stände, Scheßbude f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цір2

(гал. teer)

састаў смалы, каніфолі і інш., якім змазваюць стаячы такелаж і рангоўт на караблях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цір1

(фр. tir)

закрытае ці паўзакрытае памяшканне для вучэбнай і трэніровачнай стральбы з ручной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Цір стралковы 10/12; 11/113

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)