ціка́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ціка́ўнасць
Р. ціка́ўнасці
Д. ціка́ўнасці
В. ціка́ўнасць
Т. ціка́ўнасцю
М. ціка́ўнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ціка́ўнасць ж. любозна́тельность, пытли́вость; любопы́тство ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціка́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць цікаўнага. У .. [Вінгеля] была нейкая падатлівасць, мяккасць, своеасаблівая цікаўнасць да ўсяго. Чорны. Людскую цікаўнасць можна лёгка зразумець: не толькі ў былой палескай глухамані, але наогул ва ўсёй Беларусі такія магутныя земснарады працуюць упершыню. Дадзіёмаў.

2. Жаданне, імкненне ўсё ўведаць, убачыць. Некалькі рабочых з цікаўнасцю пазіралі работу вадалазаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціка́ўнасць ж. Néugierde f -, Néugier f -;Wíssensdrang m -es; Wíssensdurst m -es; Wíssensbegíer f -, Wíssensbegierde f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ціка́ўны, -ая, -ае.

Які хоча ўсё ведаць, бачыць; дапытлівы.

Ц. вучань.

|| наз. ціка́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

празме́рны, -ая, -ае.

Занадта вялікі, які перавышае ўсякую меру.

Празмерная цікаўнасць.

Празмерна (прысл.) гаваркая.

|| наз. празме́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піка́нтны, -ая, -ае (разм.).

1. Цікавы сваёй сенсацыйнасцю, які выклікае цікаўнасць.

Пікантнае здарэнне.

Пікантная навіна.

2. Вельмі прывабны, спакуслівы.

П. выгляд.

|| наз. піка́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пытли́вость дапы́тлівасць, -ці ж.; ціка́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ТЭ́РБАРХ (Terborch, Ter Borch) Герард (канец снеж. 1617, г. Зволе, Нідэрланды — 8.12.1681), галандскі жывапісец. Вучыўся ў П.​Малейна ў Харлеме (1633—35), зазнаў уплыў Ф.Халса. Працаваў у Харлеме, Амстэрдаме і інш. гарадах Галандыі. Наведаў краіны Еўропы. У 1630 — пач. 1650-х г. пісаў сцэны з нар. і салдацкага побыту, якія вылучаліся мяккімі святлоценявымі эфектамі («Салдаты гуляюць у карты», «Сям’я тачыльшчыка»), пазней з жыцця багатых бюргераў, выяўляючы нешматлікія фігуры ва ўбраных інтэр’ерах. Лепшым творам уласцівы строгая вытанчанасць і стрыманасць вобразаў, халаднаватая гама, тонкасць святлоценявой мадэліроўкі, віртуозная перадача фактуры шаўкавістых тканін («Бацькоўская парада», «Жанчына піша ліст», «Урок музыкі», «Бакал ліманаду», «Цікаўнасць»). Пісаў таксама невял., вытанчаныя паводле жывапіснай манеры і вобразнага ладу партрэты ў рост («Партрэт дамы», «Мужчынскі партрэт»).

С.​У.​Пешын.

Г.Тэрбарх. Цікаўнасць.

т. 16, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

curiosity [ˌkjʊəriˈɒsəti] n.

1. (about) ціка́ўнасць, дапы́тлівасць; ціка́васць, заціка́ўленасць

2. рэ́дкасць, антыква́рная рэч, рарытэ́т

♦

curio sity killed the cat ≅ ціка́ўнасць да дабра́ не даво́дзіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)